Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Кст 2020

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва, Нагорны Карабах і сітуацыю ў Кыргызстане

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва, Нагорны Карабах і сітуацыю ў Кыргызстане
Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў свайго расійскага калегу з днём нараджэння, пасля чаго лідары дзвюх краін разгледзелі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і міжнароднага парадку дня. У прыватнасці, Прэзідэнты прадметна абмеркавалі сітуацыю ў Нагорным Карабаху і Кыргызстане. Што датычыцца канфлікту ў Нагорным Карабаху, як было адзначана, Беларусь і Расія ў адзіным рэчышчы выступаюць за яго хутчэйшае мірнае вырашэнне, паколькі ў рэгіёне прадаўжаюць гінуць людзі.

"Асноўным пытаннем абмеркавання двухбаковага парадку дня стала поўнае адкрыццё граніц паміж Беларуссю і Расіяй. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся даручыць урадам адпрацаваць гэтыя пытанні, разабраўшыся ў сітуацыі", - адзначылі ў прэс-службе.

Вялікую ўвагу Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін удзялілі праблеме распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, выказаўшы заклапочанасць ростам захваральнасці.

Коратка прэзідэнты закранулі і сітуацыю ўнутры Беларусі і Расіі на фоне сусветнага крызісу, абмеркавалі таксама некаторыя іншыя аспекты міжнароднай сітуацыі.

"Абмяркоўваючы пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, лідары зноў станоўча адзначылі ролю міжрэгіянальных кантактаў і ўзаемадзеянне прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў кааперацыйных сувязях. У гэтым рэчышчы ў якасці перспектыўных адзначаны сферы супрацоўніцтва паміж ВНУ, навуковымі ўстановамі, акадэмічнымі школамі", - дадалі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі