Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Жнв 2015

Лукашэнка і Мілер заклалі капсулу на месцы будаўніцтва комплексу "Газпрам Цэнтр"

Лукашэнка і Мілер заклалі капсулу на месцы будаўніцтва комплексу

21 жніўня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня праўлення ПАТ "Газпрам" Аляксей Мілер заклалі капсулу на месцы будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу "Газпрам Цэнтр", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новы комплекс будзе размешчаны каля перакрыжавання праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава побач з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Ён аб'яднае дзевяць будынкаў рознай вышыні, у цэнтры кампазіцыі будзе ўзвышацца 36-павярховы будынак, дзе размесцяцца кампаніі групы "Газпрам", што знаходзяцца ў Мінску. У склад цэнтра таксама ўвойдуць гасцінічны комплекс, кангрэс-цэнтр, гандлёвая зона, рэстараны і кафэ, паркінг, а таксама шматпрофільны медыцынскі, спартыўны і дзіцячы вучэбна-развіваючы цэнтры. Усе гэтыя аб'екты будуць даступныя жыхарам горада.

Лукашэнка і Мілер заклалі капсулу на месцы будаўніцтва комплексу "Газпрам Цэнтр"Паміж комплексам і праспектам Назалежнасці будзе створана паркавая зона. У межах комплексу плануецца ўзвесці акружаны фантанамі адкрыты летні амфітэатр для правядзення канцэртаў і фестываляў. Зімой на гэтай тэрыторыі можа быць арганізаваны грамадскі каток.

Заканчэнне будаўніцтва цэнтра намечана на 2018 год. Як запэўніў кіраўніка дзяржавы Аляксей Мілер, цэнтр будзе пабудаваны якасна і ў кароткія тэрміны. "Беларусь і Газпрам звязваюць дзесяцігоддзі паспяховага супрацоўніцтва. Газпрам "Трансгаз Беларусь" поўнасцю задавальняе патрэбнасці краіны ў газе, ажыццяўляе планамернае развіццё газавай галіны Беларусі", - адзначыў Аляксей Мілер. Ён звярнуў увагу на рэалізацыю кампаніяй сацыяльных праектаў у Беларусі, у прыватнасці, удзел у аднаўленні аб'ектаў Брэсцкай крэпасці, праграму "Газпрам дзецям", будаўніцтва кватэр для шматдзетных сем'яў.Лукашэнка і Мілер заклалі капсулу на месцы будаўніцтва комплексу "Газпрам Цэнтр"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі