Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Май 2016

Лукашэнка і Лаўроў абмеркавалі беларуска-расійскія адносіны, інтэграцыйныя пытанні і міжнародную абстаноўку

Лукашэнка і Лаўроў абмеркавалі беларуска-расійскія адносіны, інтэграцыйныя пытанні і міжнародную абстаноўку

16 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў сёння на сустрэчы ў Мінску абмеркавалі беларуска-расійскія адносіны, інтэграцыйныя пытанні і міжнародную абстаноўку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чарговы раз ёсць магчымасць абмеркаваць і канкрэтызаваць некаторыя пытанні, праблемы, магчыма, якія ўзнікаюць у адносінах паміж дзвюма дзяржавамі", - сказаў Прэзідэнт Беларусі ў пачатку сустрэчы.

Ён адзначыў, што зусім нядаўна беларуска-расійскія адносіны абмяркоўваліся ў Магілёве на пасяджэнні саюзнага Саўміна, а таксама ў час яго двухбаковай сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. "Мы ў дружалюбнай атмасферы маглі абмеркаваць усе пытанні. Закрытых тэм у нас няма. У нас вельмі адкрытыя стасункі з прэм'ер-міністрам Расіі. Таму мы даволі ўважліва, наколькі гэта было магчымым у тым фармаце, прагаварылі некаторыя пытанні", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў якасны характар узаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. "Калі б у нас усе міністэрствы так узгоднена працавалі, напэўна, у нас не было б ніякіх праблем", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Сяргею Лаўрову абмеркаваць будучае беларуска-расійскіх адносін, інтэграцыю ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза з улікам маючай адбыцца 31 мая сустрэчы на самым высокім узроўні. "Хацелася б пачуць вашы ацэнкі і па некаторых міжнародных праблемах, асабліва па Украіне, Сірыі. Каб вы, можа, нават увялі мяне ў курс справы па некаторых падзеях апошняга часу, каб мы ведалі, як каардынаваць і карэкціраваць сваю пазіцыю па тых ці іншых пытаннях", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка і Лаўроў абмеркавалі беларуска-расійскія адносіны, інтэграцыйныя пытанні і міжнародную абстаноўкуУ сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка адзначыў гатоўнасць таксама адказаць на ўсе пытанні. "У нас заўсёды з вамі абсалютна даверны і дружалюбны фармат размовы. У гэтым фармаце я гатовы абмеркаваць з вамі любыя пытанні", - сказаў Прэзідэнт.

"Мы сапраўды поўнасцю падзяляем канцэпцыю нашых адносін, якую вы цяпер выклалі. Пытанні ўзнікаюць паміж любымі дзяржавамі, саюзнікамі. Але адрозненне нашых адносін у тым, што гэтыя пытанні мы сумленна ставім перад нашымі таварышамі, партнёрамі. І заўсёды разумеем адзін аднаго, хоць часам рашэнні шукаюцца не за адзін дзень", - падкрэсліў расійскі міністр.

Сяргей Лаўроў адзначыў рэгулярны фармат беларуска-расійскіх кантактаў як на двухбаковай аснове, так і ў шматбаковым фармаце. "У гэтым годзе ў нас вельмі насычаны парадак дня. У снежні ў час вашага візіту ў Маскву вы з Уладзімірам Пуціным прынялі сумесную заяву, у якой пастаўлены шэраг знешнепалітычных задач. У лютым на Вышэйшым дзяржаўным савеце была адобрана чарговая праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2016-2017 гады. Таму ў нас усе рукі заняты тым, што трэба выконваць даручэнні прэзідэнтаў", - сказаў ён.

Паводле слоў Сяргея Лаўрова, міжнародная абстаноўка патрабуе цеснай каардынацыі, у тым ліку па пытаннях еўрапейскай бяспекі, сітуацыі ва Украіне, Сірыі і ў цэлым палажэння на Блізкім Усходзе. "І наша ўзаемадзеянне ў ААН, АБСЕ, іншых міжнародных фарматах, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе Беларусь цяпер наглядальнік", - сказаў міністр.

Ён дадаў, што яшчэ адна з тэм, якая закраналася ў час перагавораў, - гэта неабходнасць не дапусціць гераізацыі нацызму, перапісвання гісторыі, захаваць памяць аб Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі