Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Врс 2026

Лукашэнка ў Дзень народнага адзінства прымае ўдзел у форуме "Моладзь. Беларусь. Будучыня"

Лукашэнка ў Дзень народнага адзінства прымае ўдзел у форуме

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у маладзёжным форуме "Моладзь. Беларусь. Будучыня", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маштабная падзея, прысвечаная Дню народнага адзінства, адбываецца ў Палацы спорту ў Мінску. Форум аб'яднаў рабочую і навучэнскую моладзь, лідараў і творцаў, валанцёраў і спецыялістаў.

У аснове мерапрыемства - шэсць тэматычных блокаў: "Гераізм", "Міралюбнасць", "Працавітасць", "Нацыянальная спадчына", "Роля беларускай жанчыны", "Маладосць".

Да Дня народнага адзінства ў Палацы спорту таксама прадстаўлена інтэрактыўная выстава БЕЛТА "Адна краіна - адзін лёс", якая адлюстроўвае традыцыі і сэнс аднаго з галоўных свят беларускай дзяржаўнасці. Экспазіцыя ўключае некалькі складнікаў: плакаты з фатаграфіямі і архіўнымі матэрыяламі, медыякуток, электронную гістарычную віктарыну, віртуальную экскурсію, інтэрактыўную пляцоўку.

Кіраўнік дзяржавы ў віншаванні беларусам з Днём народнага адзінства падкрэсліў, што 17 верасня 1939 года - драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перагарнуўшы якую нацыя аб'ядналася і з'ядналася. "Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі", - адзначаецца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі