Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Feb 2015

Лукашэнка ў Дзень абаронцаў Айчыны ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

Лукашэнка ў Дзень абаронцаў Айчыны ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

23 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл усклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да манумента таксама былі ўскладзены вянкі ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, судоў, Нацыянальнага сходу, Савета бяспекі і Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, Мінаблвыканкама і Мінгарвыканкама, Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў, буйнейшых грамадскіх арганізацый рэспублікі, ветэранаў, прадстаўнікоў дыпкорпуса, выканкама СНД.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка усклаў вянок да манумента Перамогі ў МінскуПасля мінуты маўчання ў памяць аб загінуўшых і выканання дзяржаўнага гімна Беларусі па плошчы ўрачыстым маршам прайшла зводная рота і аркестр ганаровай варты ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Беларусі.

На заканчэнне кіраўнік дзяржавы прывітаў і паразмаўляў з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка усклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі