Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Jun 2021

Лукашэнка ў Брэсцкай крэпасці: мы родную зямлю і суверэнітэт нікому не аддадзім

Лукашэнка ў Брэсцкай крэпасці: мы родную зямлю і суверэнітэт нікому не аддадзім

22 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусы родную зямлю і суверэнітэт нікому не аддадуць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 чэрвеня на цырымоніі ўскладання вянкоў у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ раз скажу тым, хто да гэтага часу не зразумеў. Усвядомце раз і назаўсёды: мы родную зямлю, незалежнасць і суверэнітэт нікому не аддадзім. Мы ў любым выпадку выстаім! Проста хацелася б па-чалавечы, як заўсёды, па-славянску", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу, што свет сёння не замыкаецца толькі на Еўрапейскім саюзе. "На планеце дастаткова адказных краін і цэлых рэгіёнаў, з якімі мы прадоўжым цесна супрацоўнічаць. За намі праўда, і мы наследнікі вялікага пакалення, якое падарыла нам жыццё, свабоду і незалежнасць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён заклікаў беларусаў памятаць пра тых, хто загінуў у гады вайны і цяпер назірае з нябёсаў за дзеяннямі нашчадкаў. "Гэта святое воінства і сёння дапамагае нам берагчы родную Беларусь. Дапамагае перш за ўсё прыкладам непахіснай стойкасці, мужнасці і самаадданасці, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны", - перакананы Прэзідэнт.

"Сёння мы славім подзвіг нашага народа, ушаноўваем ветэранаў і смуткуем аб загінулых, схіляем галовы перад героямі і бязвіннымі ахвярамі вайны. Помніце: гэта памяць свяшчэнная і непарушная, і пакуль яна ёсць у нас, мы будзем жыць, жыць заўсёды дастойна, не на каленях. Так ёсць, так павінна быць і так будзе заўсёды!" - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі