Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Крс 2019

Лукашэнка - Сайдзіку: калі Беларусь можа нешта больш зрабіць для міру ва Украіне, мы гатовы

Лукашэнка - Сайдзіку: калі Беларусь можа нешта больш зрабіць для міру ва Украіне, мы гатовы

1 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь пацвярджае гатоўнасць прыкладаць далейшыя намаганні і падтрымліваць працэс мірнага ўрэгулявання ва Украіне. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спецпрадстаўніком дзеючага старшыні АБСЕ ва Украіне і ў трохбаковай кантактнай групе Марцінам Сайдзікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу вас запэўніць, што Беларусь заўсёды будзе прыкладаць максімум намаганняў для таго, каб падтрымаць дзейнасць вашай групы і вас як спецпрадстаўніка АБСЕ ва Украіне. Мы ў гэтым напрамку ўсё робім. І я ведаю ваша меркаванне, што прэтэнзій да нас з боку АБСЕ ў гэтым напрамку няма, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Калі мы нешта можам зрабіць больш для міру ва Украіне, мы гатовы гэта зрабіць. Я ўжо не раз аб гэтым гаварыў".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пастаянна сочыць за падзеямі і ходам перагаворнага працэсу на мінскай пляцоўцы. "Вы ведаеце маё стаўленне, беларусаў да гэтага канфлікту. Усё, што вы гаворыце, усе вашы заявы (а я ўсе гэтыя заявы чую) мы аналізуем. Разыходжанняў у нас практычна няма, - заявіў Прэзідэнт. - Як вы, так і я, усе беларусы прыхільныя да міру ва Украіне. Гэта наша рэспубліка, з якой мы жылі доўгі час у адным доме. Вельмі пераплецены лёсы многіх сем'яў і людзей - беларусаў і ўкраінцаў. Гэта не чужая нам краіна".

У сваю чаргу Марцін Сайдзік выказаў удзячнасць беларускаму боку за шматгадовую падтрымку і садзейнічанне. Разам з тым, ён выказаў шкадаванне наконт таго, што да гэтага часу не ўдалося ўрэгуляваць канфлікт. "Мінск як месца сустрэчы - менавіта тое, што нам цяпер патрэбна. Ваша цярпенне і разуменне мы вельмі цэнім. Так, гэты канфлікт цягнецца ўжо вельмі доўга. Вельмі доўга не толькі для людзей, якія пакутуюць ад яго", - сказаў ён.

У размове з журналістамі па выніках сустрэчы Марцін Сайдзік адзначыў адзінства меркаванняў аб тым, што неабходна як мага хутчэй урэгуляваць канфлікт ва Украіне і спыніць пакуты грамадзянскага насельніцтва, гібель людзей. "Я меў магчымасць таксама гаварыць аб ідэях, якія мы вылучылі яшчэ ў снежні мінулага года наконт сумеснай місіі ААН і АБСЕ. Аб гэтым таксама ішла гаворка", - дадаў Марцін Сайдзік.

Трохбаковая кантактная група створана 8 чэрвеня 2014 года. Пазней таксама былі створаны яе чатыры рабочыя падгрупы (па бяспецы, палітычных, эканамічных і гуманітарных пытаннях). Пры непасрэдным удзеле членаў ТКГ былі дасягнуты Мінскія дамоўленасці 5 і 19 верасня 2014 года ("Мінск-1"). У ходзе саміту ў "нармандскім фармаце" (Германія, Францыя, Расія, Украіна) 12 лютага 2015 года ў Мінску быў узгоднены дакумент, які атрымаў назву "Комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў" ("Мінск-2").

Міжнародныя партнёры прызнаюць важкі ўклад Беларусі і асабіста Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў стварэнне ўмоў для перагавораў і стабілізацыі абстаноўкі ва Украіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі