Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Ліп 2021

Лукашэнка - Пуціну: галоўнае - бяспека нашых дзяржаў, гэтаму трэба ўсю ўвагу ўдзяляць

Лукашэнка - Пуціну: галоўнае - бяспека нашых дзяржаў, гэтаму трэба ўсю ўвагу ўдзяляць
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта Расіі - БЕЛТА

13 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць удзяляць прыярытэтную ўвагу пытанням бяспекі Беларусі і Расіі. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнае - гэта бяспека нашых дзяржаў. Гэтаму трэба ўсю ўвагу ўдзяляць. Як бы яны нас ні заспакойвалі (апаненты. - Заўвага БЕЛТА), мы бачым, што зрабілі ў свой час правільна, удзяляючы ўвагу абароне нашых дзяржаў і бяспецы. Я многае вам раскажу, што адбываецца. Дынаміка шалёная. Кожны дзень нешта мяняецца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што праціўнікі ўлады ў Беларусі перайшлі ўжо да наступнага этапу так званай каляровай рэвалюцыі або мяцяжу - індывідуальнага тэрору супраць людзей, якія адкрыта выступаюць і падтрымліваюць дзяржаву. У тым ліку ўжо і ў адносінах да прадстаўніка дэпутацкага корпуса.

Акрамя таго, расказаў Прэзідэнт, у Беларусі вельмі актыўна цяпер пачалі работу адносна розных НКА, НУА, так званых заходніх СМІ. "Якія тут дэмакратыю нам дарылі, а фактычна насаджалі. І не дэмакратыю, а вось гэты тэрор, - сказаў беларускі лідар. - Вы павінны разумець, што мы проста не можам інакш. Чым яны займаліся, зразумела. Яны фінансаваліся звонку. А мы ўсё думалі: ну добра, гэта ж дэмакратыя, давайце будзем гаварыць, супрацоўнічаць. Вось і атрымалі адпаведныя вынікі".

"Усё роўна, Уладзімір Уладзіміравіч, гэта для нас не катастрофа. Тэрор гэты і іншае. Мы справімся", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі