Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Май 2022

Лукашэнка - губернатару Хабараўскага края: цяпер момант, каб ствараць кааперацыйныя прадпрыемствы

Лукашэнка - губернатару Хабараўскага края: цяпер момант, каб ствараць кааперацыйныя прадпрыемствы

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што цяпер добры момант для развіцця кааперацыйных сувязей як з Хабараўскім краем, так і іншымі рэгіёнамі Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Хабараўскага края Міхаілам Дзегцяровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу, што для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва пытанне адлегласцей цяпер не мае вялікай ролі. "Сродкі сувязі ў нас нармальныя. Таму мы павінны гандляваць. А гандаль - аснова ўсякай эканомікі. Мы можам пастаўляць вам і абсталяванне, і тэхніку розную, і будматэрыялы, і прадукты харчавання, і прамысловую прадукцыю, - сказаў Прэзідэнт. - Але гэта вельмі проста. Трэба пераходзіць да кааперацыі. І цяпер не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло - момант, каб ствараць кааперацыйныя прадпрыемствы. Мы гатовы да таго, каб не толькі вы да нас прыязджалі і стваралі тут па кааперацыі прадпрыемствы, мы гатовы працаваць у вас - у Хабараўску, ва Уладзівастоку. Калі будзе такое пажаданне. Вы ведаеце нашу эканоміку, яна з лішкам для Беларусі - экспарт у нас амаль столькі, колькі мы спажываем. Таму мы можам развіваць некаторыя напрамкі і ў іншых краінах, рэгіёнах Расійскай Федэрацыі".

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, што можна развіваць кааперацыю ў вытворчасці грузавых аўтамабіляў, дарожна-будаўнічай, лесанарыхтоўчай, камунальнай тэхнікі, пасажырскага транспарту. "Гэта тое, што мы захавалі яшчэ з часоў Савецкага Саюза, і нам удалося дастаткова сур'ёзна ў гэтым напрамку рушыць наперад", - сказаў ён.

Ён адзначыў, штоадпаведнае пытанне абмяркоўвалася і на яго сустрэчах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і перашкод для развіцця кааперацыі няма: "Мы дамовіліся, што момант для выбудоўвання цесных кааперацыйных сувязей".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нядаўна абмяркоўваліся пытанні ваенна-прамысловага комплексу. Добрыя напрацоўкі па тых ці іншых напрамках ёсць і ў Беларусі, і ў Расіі.

Традыцыйна Беларусь прапануе супрацоўніцтва ў АПК: "Мы не ўступаем па сучасных тэхналогіях у агракомплексе ні адной вядучай краіне свету. І сітуацыя цяперашняя паказала і пацвердзіла тое, што мы канкурэнтаздольныя".

Прэзідэнт падкрэсліў, што размова ідзе не толькі аб пастаўках прадукцыі сельскай гаспадаркі, але прапануецца больш сур'ёзная сумесная работа ў АПК. "Вопыт у нас ёсць у Амурскай вобласці, на Сахаліне. Мы будавалі малочнатаварныя комплексы, аснашчалі іх, і яны сёння добра функцыянуюць. Спецыялістаў мы гатовы падрыхтаваць у Беларусі", - сказаў ён.

Беларусь таксама гатова будаваць у Хабараўскім краі спецыяльныя сховішчы для сельгаспрадукцыі, што актуальна для рэгіёна.

Яшчэ адзін напрамак - узаемадзеянне ў будаўнічым комплексе, рэалізацыя інвестпраектаў. "Мы гатовы працаваць "пад ключ". У тым ліку жыллёвае будаўніцтва, школы (мы паказалі ўжо ў Расіі, як мы можам рабіць), дзіцячыя сады, універсітэты. Мы па просьбе Прэзідэнта Расіі падключыліся да будаўніцтва магутнейшых аб'ектаў ва Уладзівастоку, касмадром "Усходні" - асобная тэма. Мы там пачалі ўжо працаваць. Гатовы працаваць і ў Хабараўскім краі, калі ў вас будзе такая неабходнасць. Інфраструктурныя аб'екты - масты, дарогі - гэта наша тэма, у нас дастаткова спецыялістаў у гэтым плане. І па цане, і па якасці мы па-за канкурэнцыяй будзем", - запэўніў беларускі лідар.

Ёсць таксама гатоўнасць пастаўляць у Хабараўскі край абсталяванне і ствараць аб'екты па водаачыстцы, водаадвядзенні. У цэлым Беларусь прапануе гэтаму расійскаму рэгіёну шырокі спектр прадукцыі і паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі