Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Ліп 2021

"Ліра" дасталася Рухіі, а Дзімаш сарваў авацыі - "Славянскі базар" завяршыўся пад сцягам Казахстана


Уладальніца Гран-пры конкурсу выканаўцаў эстраднай песні Рухія

19 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Гран-пры конкурсу выканаўцаў эстраднай песні павязе дадому прадстаўніца Казахстана, жаданую "Ліру" ёй уручылі на цырымоніі закрыцця XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Напружаная барацьба разгарнулася за галоўны прыз конкурсу маладых выканаўцаў. Вакалісты выконвалі славянскі хіт у суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Віталя Кульбакова. Для некаторых артыстаў гэта аказалася сапраўды няпростым выпрабаваннем. Гасцям з далёкіх краін, як эквадорцы Ванне, давялося асвоіць рускую мову. Дарэчы, прадстаўніца паўднёваамерыканскай краіны справілася на ўра і выдала ўдалую "Дорогой длинною" практычна без акцэнту. А кубінец Улісэс Карл паўстаў у вобразе рускага мужычка і праспяваў "Вдоль по Питерской". Сінхранізаваць вакал з аркестрам, зрэшты, выйшла не ва ўсіх гэтак жа гладка і з запалам, таму, як і прадказвалі члены журы, другі тур конкурсу расставіў свае акцэнты.

У напружанай барацьбе перамогу вырвала прадстаўніца Казахстана Рухія. Гран-пры лепшай выканаўцы ўручыў старшыня журы Анатоль Ярмоленка.

Першае месца заняла Ірына Арсеніевіч з Сербіі. Дыплом другой ступені песеннага конкурсу ўручылі Даніілу Мышкаўцу і ўкраінцы Рэнаце Штыфель. Трэцяе месца падзялілі Іванна са Славакіі і Тофік Гаджыеў з Азербайджана. Таксама Спецыяльны прыз Прэзідэнта "Славянская надзея" Ірыне Арсеніевіч з Сербіі ўручыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, старшыня аргкамітэта фестывалю "Славянскі базар" Ігар Петрышэнка.

Пакуль зорнае журы раілася і выбірала, каму дастанецца Гран-пры, гледачы змаглі атрымаць асалоду ад канцэрта з удзелам артыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі, Казахстана. Мікалай Наскоў, Яраслаў Сумішэўскі, Ігар Карнялюк, Ангеліна Ламака, Аляксандр Панаётаў, Сяргей Пенкін, Тэа і Вольга Рыжыкава - публіка сустракала выканаўцаў цёпла і па-віцебску душэўна. Пад любімыя і знаёмыя хіты групы "Корні" дзяўчаты ў зале імправізавалі дыскатэку. І ўсё ж калі на сцэне з'явіўся Дзімаш Кудайберген, ён сарваў авацыі, а яго паклонніцы - галасы. Падтрымка фанатаў артыста і цяперашняга члена журы конкурсу выканаўцаў была самай моцнай.

Завяршыўся святочны канцэрт агульнай песняй "Салют, фестываль!", шквалам эмоцый і маляўнічым феерверкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі