Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Снж 2019

Людзі, эканоміка і прафесіяналізм - Лукашэнка даў наказы новым кіраўнікам мясцовай вертыкалі

Людзі, эканоміка і прафесіяналізм - Лукашэнка даў наказы новым кіраўнікам мясцовай вертыкалі

26 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акцэнтуе ўвагу мясцовай вертыкалі ўлады на рабоце з людзьмі і вырашэнні пытанняў у сферы эканамічнага развіцця, у першую чаргу адносна стратных прадпрыемстваў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, узгадняючы назначэнні ў шэрагу выканкамаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт выказаў словы ўдзячнасці ў адрас тых, хто меў дачыненне да апошніх палітычных падзей у краіне, асабліва выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. "Я ўдзяляю вельмі вялікую ўвагу гэтаму факту, таму што гэта паказчык эфектыўнасці работы нашых органаў улады, у цэлым вертыкалі ўлады. Гэта паказчык нашай работы, стойкасці і мужнасці тых людзей, якія былі задзейнічаны ў гэтых выбарах, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але, як я ўжо не раз гаварыў, расслабляцца нам ні ў якім выпадку нельга. Гэта была рэпетыцыя. Асноўнае дзейства нас чакае наперадзе".

"Гэта будзе складаны, вельмі няпросты год. І калі мы дастойна пройдзем яго, значыць мы на нешта здольныя. Я не хачу сказаць, што гэта будзе надзвычайная праверка нашых здольнасцей і магчымасцей. Хто яго ведае, як будуць складвацца абставіны ў будучым. Мы маладая суверэнная незалежная дзяржава, таму выклікаў сёння шмат. І што нас чакае наперадзе, сёння не скажа ніхто. Таму мы заўсёды павінны быць напагатове, працаваць максімальна, да чаго я вас і заклікаю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы папрасіў кіраўнікоў сур'ёзна працаваць з людзьмі. Ён адзначыў, што, вядома, часам ёсць тыя, хто нечага патрабуе ад дзяржавы, чым яна наогул не павінна займацца. "Але гэта нармальна. Таму трэба мець цярпенне, трэба ісці да людзей і працаваць з людзьмі. Без падтрымкі людзей мы не вырашым ні адно пытанне ў будучым", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што галоўная пагроза, калі яна ёсць, можа зыходзіць толькі са сферы эканомікі. "А эканоміка залежыць ад нас - кіраўнікоў. Будзем эфектыўна кіраваць працэсамі - краіна не абваліцца. І мы можам вырашыць любую праблему ў Беларусі. Таму я вас вельмі прашу заняцца пытаннямі эканомікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ў першую чаргу ў сферы ўвагі кіраўнікоў - пытанні ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці.

"Мы выкарабкаліся ў мінулым годзе пасля неўраджайнасці некалькіх гадоў. Выйшлі на нейкі ўзровень. Добра, што не дапусцілі спаду сельскагаспадарчай вытворчасці. За гэта дзякуй усім вяскоўцам. Тым не менш расслабляцца нельга. Вы бачыце, якое надвор'е цяпер. Гэта негатыўна паўплывае на азімыя культуры. Таму трэба быць гатовымі своечасова падкарміць азімыя, каб атрымаць адпаведны ўраджай", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Таму - людзі, эканоміка і прафесіяналізм - па ўсіх напрамках, якія будуць уваходзіць у сферу вашай дзейнасці", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час будзе прынята канчатковае рашэнне па развіцці Віцебскай вобласці. "У Віцебскай вобласці пасля свят мы сустрэнемся. Як я і абяцаў, прымем канчаткова рашэнне па развіцці Віцебшчыны. Упэўнены, ва ўсіх абласцях гэты вопыт будзе запатрабаваны. Звярніце на гэта сур'ёзную ўвагу", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў важнасць работы са стратнымі прадпрыемствамі: "Ваша зона адказнасці - старшыні райвыканкамаў - перш за ўсё ў сферы дзейнасці і інтарэсаў стратных прадпрыемстваў. Гэта 2-3 прадпрыемствы ў раёне. За іх адказваюць персанальна старшыня райвыканкама і яго намеснікі".

На заканчэнне кіраўнік дзяржавы пажадаў поспехаў і павіншаваў узгодненых да назначэння кіраўнікоў з надыходзячым Новым годам і папрасіў перадаць жыхарам у іх раёнах самыя добрыя пажаданні. Ён таксама адзначыў, што лічыць пасады старшынь райвыканкамаў не толькі адказнымі, але і аднымі з найбольш цікавых. "Акрамя кіраўніка прадпрыемства і старшыні райвыканкама я ў краіне больш цікавых пасад не бачу", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі