Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Jul 2017

Летняя сесія ПА АБСЕ пачынае работу ў Мінску

Летняя сесія ПА АБСЕ пачынае работу ў Мінску

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 26-я летняя сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе сёння пачынае работу ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

У гэтым годзе летняя сесіі ПА АБСЕ прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Парадак дня сесіі складваецца з дакладаў трох агульных камітэтаў: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Рэзалюцыі, прынятыя па выніках дыскусій, будуць пакладзены ў аснову Мінскай дэкларацыі, у якой будуць сфармуляваны рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў і міжнароднай супольнасці па рэагаванні на актуальныя выклікі і пагрозы, што паўстаюць перад імі.

У дэкларацыю ўвойдуць таксама некалькі дадатковых рэзалюцый, якія ініцыіруюць асобныя парламентарыі самастойна. Яны закранаюць процідзеянне тэрарызму, міграцыйныя выклікі, недапушчальнасць распальвання міжрэлігійнай варожасці, умацаванне энергетычнай бяспекі і інш.

Плануецца, што ў адкрыцці сесіі прыме ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

26-я штогадовая сесія ПА АБСЕ ў Мінску: навіны, меркаванні, інтэрв'ю

Парламенцкая асамблея АБСЕПарламенцкая асамблея АБСЕ была створана ў красавіку 1991 года ў Мадрыдзе (Іспанія), у яе рабоце ўдзельнічаюць 323 парламентарыі, якія прадстаўляюць 57 краін. Асноўнымі задачамі з'яўляюцца садзейнічанне міжпарламенцкаму дыялогу, падтрымка дэмакратычных інстытутаў у дзяржавах - удзельніцах АБСЕ, развіццё супрацоўніцтва і бяспекі ў рэгіёне. Галоўная падзея ў дзейнасці ПА АБСЕ - штогадовая летняя сесія, на якой выбіраюцца кіраўніцтва і службовыя асобы асамблеі, прымаюцца дэкларацыі і рэзалюцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі