Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Oct 2016

Лідары краін АДКБ зацвердзілі стратэгію калектыўнай бяспекі да 2025 года

Лідары краін АДКБ зацвердзілі стратэгію калектыўнай бяспекі да 2025 года

14 кастрычніка, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Лідары дзяржаў - удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы зацвердзілі сёння стратэгію калектыўнай бяспекі АДКБ да 2025 года па выніках саміту ў Ерэване, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян на падагульняючым брыфінгу для прадстаўнікоў СМІ праінфармаваў, што на саміце прыняты шэраг сур'ёзных дакументаў і рашэнняў, накіраваных на істотнае ўмацаванне патэнцыялу арганізацыі з удасканаленнем механізмаў калектыўнай бяспекі і рабочых органаў АДКБ.

Прынятую стратэгію калектыўнай бяспекі АДКБ да 2025 года Прэзідэнт Арменіі назваў адным з самых важных дакументаў гэтага саміту. Работа над дакументам доўжылася на працягу некалькіх гадоў.

Лідары краін АДКБ зацвердзілі стратэгію калектыўнай бяспекі да 2025 года"Стратэгія АДКБ фіксуе прыярытэт у дзейнасці арганізацыі да 2025 года, замацоўвае арыенціры далейшага развіцця па ўсіх асноўных напрамках супрацоўніцтва. Дзяржавы-члены зноў пацвердзілі сваю рашучасць выбудоўваць адносіны з членамі сусветнай супольнасці на асновах роўнасці і непадзельнасці бяспекі. Устрымлівацца ад пагрозы сілай або яе прымянення ў вырашэнні ўзнікаючых праблем, аддаючы прыярытэт палітыка-дыпламатычным метадам", - сказаў Прэзідэнт Арменіі.

Па выніках сустрэчы таксама прыняты заявы, што адлюстроўваюць падыходы краін АДКБ да асноўных актуальных міжнародных пытанняў, дадзены ацэнкі бягучай сітуацыі з улікам новых пагроз і выклікаў. Кіраўнікі дзяржаў яшчэ раз пацвердзілі ролю АДКБ у якасці важнейшага інструмента, які садзейнічае падтрыманню міру, стабільнасці, забеспячэнню бяспекі, незалежнасці і суверэнітэту дзяржаў-членаў.

Прэзідэнт Арменіі адзначыў, што на саміце абмеркаваны і іншыя важныя пытанні. У прыватнасці, падведзены вынікі работы па ўдасканаленні дзейнасці АДКБ, умацаванні яе ваеннага складніка, нарошчванні функцыянальных магчымасцей арганізацыі. "Прынята рашэнне аб стварэнні Цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ, на які ўскладаюцца функцыі па інфармацыйна-аналітычным і арганізацыйна-тэхнічным суправаджэнні прыняцця статутнымі органамі адпаведных рашэнняў, а таксама па забеспячэнні абмену інфармацыяй у рэжыме рэальнага часу", - падкрэсліў ён.

Лідары краін АДКБ зацвердзілі стратэгію калектыўнай бяспекі да 2025 годаПадпісана рашэнне аб канцэпцыі развіцця сістэмы сумеснай падрыхтоўкі ваенных кадраў, а таксама па стандартызацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў АДКБ.

Акрамя таго, падпісаны дакументы ў сферы процідзеяння міжнароднаму тэрарызму. У іх ліку - Палажэнне аб фарміраванні адзінага спіса арганізацый, прызнаных тэрарыстычнымі. Серж Саргсян асобна выдзеліў рашэнне аб палажэннях, што рэгламентуюць дзейнасць Аб'яднанага штаба АДКБ.

Паводле слоў Прэзідэнта Арменіі, партнёры па АДКБ выказалі падтрымку адносна дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе арганізаваных у бягучым годзе самітаў у Вене і Санкт-Пецярбургу па нагорна-карабахскай праблеме. Сутнасць гэтых дамоўленасцей у недапушчэнні эскалацыі сітуацыі ў зоне канфлікту, у стабілізацыі абстаноўкі і стварэнні ўмоў для пашырэння мірнага працэсу. Пацверджана неабходнасць выключна мірнага вырашэння нагорна-карабахскай праблемы.

Серж Саргсян праінфармаваў, што пытанне аб генеральным сакратары АДКБ, якое з самага пачатку заяўлялася ў парадку дня ерэванскага саміту, будзе абмеркавана ў канцы года ў Санкт-Пецярбургу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі