Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Oct 2016

Краіны СНД падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве

Краіны СНД падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках пасяджэння ў Мінску Савета кіраўнікоў урадаў СНД падпісаны пакет дакументаў у сферы эканомікі, энергетыкі, гуманітарнага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД у горна-металургічнай галіне. Дакумент накіраваны на забеспячэнне скаардынаванай работы прадпрыемстваў горна-металургічнай галіны, садзейнічанне фарміраванню ўзаемавыгадных каардынацыйных сувязей, распрацоўку і ажыццяўленне мерапрыемстваў па рэалізацыі сумесных праграм і праектаў, выпрацоўку і прыняцце рашэнняў, што садзейнічаюць стварэнню сумесных прадпрыемстваў, кампаній для вядзення пошукава-разведачных работ і будаўніцтва горна-абагачальных комплексаў.

Краіны СНД падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтвеЗацверджана канцэпцыя фарміравання і развіцця рынку інтэлектуальнай уласнасці дзяржаў - удзельніц СНД і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Гэтыя дакументы прадугледжваюць удасканаленне механізмаў кіравання інтэлектуальнай уласнасцю, развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва, павышэнне канкурэнтаздольнасці таваравытворцаў у краінах СНД.

Подпісы пастаўлены пад пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну раслін. У дакуменце змешчаны прававыя механізмы супрацоўніцтва ў галіне каранціну раслін, распрацоўкі сумесных мер па павышэнні каранціннай фітасанітарнай бяспекі і ўзроўню абароненасці бакоў ад заносу і распаўсюджвання каранцінных аб'ектаў, зніжэнні страт, што імі наносяцца, а таксама ўстараненні перашкод у міжнародным гандлі падкаранціннай прадукцыяй, якая падлягае каранціннаму фітасанітарнаму кантролю (нагляду). Бакі будуць абменьвацца інфармацыяй аб выяўленні і распаўсюджванні каранцінных аб'ектаў і прымаемых мерах барацьбы з імі.

Краіны СНД падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтвеТаксама зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці краін СНД (2016-2020 гады). Дакумент уключае ў сябе больш як 20 мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё скаардынаванай сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі ў СНД, дзяржаўных нацыянальных сістэм кліматычнага абслугоўвання, дзяржаўных сістэм гідраметэаралагічных назіранняў і маніторынгу навакольнага асяроддзя, а таксама адраснага спецыялізаванага забеспячэння надвор'езалежных галін эканомікі.

Краіны СНД падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтвеАкрамя таго, падпісаны прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў дзяржаў СНД на перыяд да 2030 года, пагадненне аб супрацоўніцтве ў аўтамабілебудаванні, пагадненне аб партнёрстве ў галіне прававой асветы спажыўцоў. Таксама зацверджана рашэнне аб правядзенні міжнародных супастаўленняў на аснове парытэту пакупной здольнасці валют у Садружнасці Незалежных Дзяржаў, рашэнне аб фінансаванні ў 2017 годзе плана мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных напрамкаў далейшага развіцця медыка-сацыяльнай дапамогі і павышэння якасці жыцця ветэранаў войнаў - удзельнікаў лакальных канфліктаў і членаў іх сем'яў у дзяржавах СНД на перыяд да 2020 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі