Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Крс 2023

"Кожны год трэба прыўносіць нешта адметнае". Лукашэнка на суботніку працаваў у мемарыяльным комплексе "Хатынь"


22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў дзень рэспубліканскага суботніка працаваў на добраўпарадкаванні дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь", паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў складзе сваёй брыгады высаджваў дрэвы на тэрыторыі комплексу. Цяпер тут з'явіўся невялікі дубовы гай: у азнаменаванне 80-годдзя хатынскай трагедыі высаджана 80 дубоў. На суботніку ў "Хатыні" прынялі ўдзел і прадстаўнікі працоўных калектываў, актывісты ГА "БРСМ", якія займаліся прыбіраннем і азеляненнем комплексу, падсыпкай і выраўноўваннем грунту.

Перад пачаткам работ Аляксандр Лукашэнка разам з дырэктарам "Хатыні" Артурам Зельскім азнаёміўся з добраўпарадкаваннем мемарыяльнага комплексу. "Трэба кожны год нешта рабіць. Кожны год нешта адметнае прыўносіць", - сказаў Прэзідэнт, аглядаючы тэрыторыю. Адной з такіх "адметнасцей", адзначыў ён, стала адноўленая на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу царква.

"Царква цудоўна ўпісалася ў гэты антураж. Нібыта там заўсёды была. Прычым гэты стыль вытрымалі XVIII стагоддзя, не перабралі, - адзначыў Артур Зельскі. - Тое, што зроблена тут у 2022 годзе, сувымерна толькі са стварэннем самога мемарыяла. Удыхнулася ў мемарыял новае жыццё. І гэта цалкам ваша заслуга". Паводле слоў дырэктара "Хатыні", за месяц мемарыяльны комплекс наведалі больш за 10 тыс. чалавек.

"Брэсцкая крэпасць і Хатынь - месцы міжнародныя, вядомыя. Таму іх, зразумела, трэба падтрымліваць на самым высокім узроўні", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падзяліўся, чаму важна займацца азеляненнем мемарыяльнага комплексу: "Вёска - яна прыгожая была, асабліва тут, калі яна патанала ў зеляніне, у кветках вясной... Яблыневы цвет".

Ён асабліва адзначыў, што ўсе мінулагоднія пасадкі прыжыліся. Магчыма, гэта звязана і з тым, з якімі думкамі выконваліся гэтыя работы. "Усё ў прыродзе адчувае, узаемаўвязана. Мы проста гэтага не вывучылі. Па-мойму, мы наогул нічога не ведаем пра прыроду. Таму на яе лепш маліцца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым ён упэўнены, што, добраўпарадкоўваючы мемарыяльны комплекс, удзельнікі суботніка робяць правільную справу.

Аляксандр Лукашэнка ўжо другі год запар у суботнік займаецца добраўпарадкаваннем мемарыяльнага комплексу "Хатынь". А месяц таму наведваў комплекс разам з сынамі ў 80-ю гадавіну хатынскай трагедыі.

Да гадавіны тут быў пабудаваны музей, праведзены маштабныя рэстаўрацыйныя работы. "Галоўнае - экспазіцыя, якая там будзе. Каб людзі прыйшлі і, перш чым сюды ступіць нагой, каб у іх сэрца ўжо рвала", - даручаў Аляксандр Лукашэнка ў красавіку 2022 года ў час наведвання Хатыні. Моладзь Беларусі не засталася ў баку ад ініцыятывы кіраўніка дзяржавы і актыўна ўключылася ў работу. У выніку ў мемарыяльным комплексе была аб'яўлена Усебеларуская маладзёжная будоўля, якая аб'яднала сем'і і працоўныя калектывы з усёй краіны.

Музей напоўнены мноствам экспанатаў і сучасных інтэрактыўных тэхналогій, якія дазваляюць максімальна рэалістычна расказаць аб страшных падзеях мінулых гадоў. За кожнай сцяной, кожнай фатаграфіяй у музеі - страшныя злачынствы, учыненыя фашыстамі і іх памагатымі на беларускай зямлі.

"Яшчэ раз хачу паўтарыць усім вам і тым, хто мяне пачуе: прыходзьце сюды часцей, прыводзьце з сабой дзяцей - сваіх, суседзяў, іншых. Калі забудзем дарогу ў Хатынь - усё паўторыцца. Нам трэба гэтага пазбегнуць. Жыццё даражэй за ўсё", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на памятным мерапрыемстве ў Хатыні месяц таму.

Тады ж на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ён наведаў царкву, якая была адноўлена па ўзоры раней тут існуючай і знішчанай у час Вялікай Айчыннай вайны. У храме кіраўнік дзяржавы запаліў свечку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі