Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Oct 2019

Комплекс будынкаў пасольства Беларусі адкрылі ў Нур-Султане

Комплекс будынкаў пасольства Беларусі адкрылі ў Нур-Султане

24 кастрычніка, Нур-Султан /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Комплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Казахстане сёння ўрачыста адкрылі ў Нур-Султане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З гэтай падзеяй беларускую дыпмісію і Міністэрства замежных спраў павіншаваў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын. "Гэты комплекс становіцца сімвалам доўгатэрміновага і стратэгічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Мы шчыра цэнім тую ўвагу, якая ў Казахстане ўдзяляецца развіццю адносін з Беларуссю", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Турчын адзначыў устойлівыя пазітыўныя працэсы ў гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным, культурным, гуманітарным супрацоўніцтве паміж краінамі. Ключавыя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусь і Казахстан абмяркуюць 25 кастрычніка на перагаворах кіраўнікоў дзяржаў, дадаў першы намеснік прэм'ер-міністра.

Віцэ-прэм'ер Казахстана Раман Скляр у сваю чаргу назваў адкрыццё комплексу будынкаў дыпмісіі важнай вяхой у гісторыі развіцця шматграннага беларуска-казахстанскага дыялогу. "Астравок беларускай зямлі ў Казахстане стане месцам, дзе будуць раскрывацца новыя магчымасці для нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па ўсім спектры двухбаковых адносін", - заявіў ён.

Участак для будаўніцтва новых будынкаў беларускай дыпмісіі ў казахстанскай сталіцы быў прадастаўлены яшчэ ў маі 2012 года на ўмовах доўгатэрміновай арэнды - на 49 гадоў. Аналагічную па плошчы тэрыторыю Беларусь выдзеліла Казахстану ў Мінску.

Комплекс складаецца з адміністрацыйнага будынка, жылога дома на 10 кватэр і з двума гасцінічнымі нумарамі, падземнага паркінга і рэзідэнцыі пасла.

Беларускае пасольства цяпер размешчана на праспекце Кашкарбаева ў так званым дыпламатычным квартале, дзе знаходзяцца дыпмісіі ЗША, Рэспублікі Карэя, рэзідэнцыя расійскага пасла. Тут таксама будуюцца дыппрадстаўніцтвы Кітая, ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Узбекістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі