Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Mar 2017

Комплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане ўрачыста адкрылі ў Ашхабадзе

Комплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане ўрачыста адкрылі ў Ашхабадзе

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Комплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане адкрылі ў Ашхабадзе. Сімвалічную стужку перарэзалі прэзідэнты дзвюх дзяржаў Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Узвядзенне ўласных будынкаў пасольстваў пацвярджае стратэгічны характар нашага партнёрства, сімвалізуе правераную часам дружбу беларускага і туркменскага народаў, якой мы вельмі даражым", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Комплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане ўрачыста адкрылі ў АшхабадзеВа ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел члены афіцыйных дэлегацый дзвюх краін, а таксама прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Туркменістане. У час мерапрыемства дзіцячы ансамбль выканаў танцавальную кампазіцыю, а квартэт артыстаў у нацыянальных касцюмах - беларускія музычныя творы.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Туркменістане Алег Табанюхаў азнаёміў прэзідэнтаў з уладкаваннем адміністрацыйнага будынка і тэрыторыяй комплексу. Пасля чаго адбылася цырымонія пасадкі кіраўнікамі дзяржаў дрэў на тэрыторыі пасольства.

Комплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане ўрачыста адкрылі ў АшхабадзеСімвалічна, што практычна год таму Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў разам прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Беларусі. На мове дыпламатыі такія мерапрыемствы сведчаць шмат аб чым.

Беларусь і Туркменістан прадаставілі адно аднаму ў сваіх сталіцах зямельныя ўчасткі для размяшчэння пасольстваў у адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем, падпісаным у красавіку 2011 года. Беларускаму боку выдзелены ўчастак плошчай 0,73 га на поўдні Ашхабада. Комплекс будынкаў пасольства ўключае двухпавярховы адміністрацыйны будынак, жылы дом на 8 кватэр для работнікаў пасольства, гараж і стаянку для аўтамабіляў, а таксама збудаванні інжынерна-тэхнічнага забеспячэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі