Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Oct 2015

Колькасць насельніцтва Беларусі ў бягучым годзе ўзрасла на 13,3 тыс. чалавек да 9 млн 494,2 тыс.

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка склала 9 млн 494,2 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года павялічылася на 13 тыс. 335 чалавек. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле слоў спецыялістаў, вызначальным фактарам павелічэння колькасці насельніцтва па-ранейшаму застаецца міграцыйны прырост, які за студзень-верасень бягучага года склаў 15 тыс. 96 чалавек і ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічыўся на 6 тыс. 622 чалавекі (у 1,8 раза).

Натуральнае змяншэнне насельніцтва за студзень-верасень 2015 года склала 1 тыс. 761 чалавек і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года павялічылася на 216 чалавек.

У студзені-верасні бягучага года ў рэспубліцы нарадзілася на 262 дзіцяці (на 0,3 працэнта) менш, чым за адпаведны перыяд 2014 года. Колькасць памерлых у параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года зменшылася на 46 чалавек (на 0,1 працэнта).

Узровень дзіцячай смяротнасці знізіўся з 3,5 выпадкі на 1000 народжаных жывымі ў студзені-верасні 2014 года да 3,2 выпадкі ў студзені-верасні 2015-га. У структуры прычын смерці дзяцей першага года жыцця 69,6 працэнта складаюць станы, якія ўзнікаюць у перынатальным перыядзе, і прыроджаныя анамаліі.

У студзені-верасні 2015 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць шлюбаў знізілася на 5,2 працэнта, колькасць разводаў - на 5,8 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі