Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Крс 2016

Кларк: Беларусь і ПРААН правялі вельмі добрую работу па аднаўленні пацярпелых пасля Чарнобыля рэгіёнаў

Кларк: Беларусь і ПРААН правялі вельмі добрую работу па аднаўленні пацярпелых пасля Чарнобыля рэгіёнаў

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ПРААН правялі вельмі добрую работу па аднаўленні рэгіёнаў, пацярпелых пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым заявіла сёння журналістам намеснік Генеральнага сакратара ААН, адміністратар Праграмы развіцця ААН Хелен Кларк у час міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца чарнобыльскага парадку дня, то ў першую чаргу мы звяртаем увагу на аказанне падтрымкі людзям для таго, каб забяспечыць для іх больш высокі ўзровень жыцця, наяўнасць рабочых месц у рэгіёнах. Акрамя таго, важна прадастаўляць паўнацэнную інфармацыю аб стане навакольнага асяроддзя, прадуктаў харчавання, здароўя насельніцтва, - сказала Хелен Кларк. - Мы правялі вельмі добрую работу. Людзі пачынаюць вяртацца ў тыя рэгіёны, якія былі закрануты гэтай бядой. І сёння яны лепш разумеюць тую абстаноўку, у якой знаходзяцца".

Кларк: Беларусь і ПРААН правялі вельмі добрую работу па аднаўленні пацярпелых пасля Чарнобыля рэгіёнаўПрадстаўнік ААН адзначыла, што супрацоўніцтва з Беларуссю, накіраванае на ўдасканаленне сацыяльна-эканамічнага асяроддзя, будзе прадаўжацца. "Мы ўпэўнены, што ў будучым яно будзе такім жа эфектыўным", - дадала яна.

Паводле слоў Хелен Кларк, за 10 гадоў ПРААН з невялікай гуманітарнай канцэпцыі ператварылася ў поўнамаштабную праграму падтрымкі і рэабілітацыі пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў. "Але гэта работа была б немагчыма без актыўнай падтрымкі і без лідарства, якое выказвала кіраўніцтва Беларусі", - звярнула ўвагу намеснік Генеральнага сакратара ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі