Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Кст 2020

"Канстытуцыю на вуліцы не напішаш" - Лукашэнка сустрэўся ў СІЗА КДБ з членамі каардынацыйнага савета


12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 кастрычніка сустрэўся з членамі так званага каардынацыйнага савета, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як перадае Telegram-канал "Пул першага", кіраўнік дзяржавы чатыры з паловай гадзіны размаўляў з вышэйназванымі прадстаўнікамі, якія знаходзяцца ў СІЗА. "Мэта Прэзідэнта - пачуць меркаванні ўсіх. Дарэчы, змест размовы ўдзельнікі агульным рашэннем пакінулі ў тайне", - адзначылі ў "Пуле першага".

"Канстытуцыю на вуліцы не напішаш", - сказаў Прэзідэнт у размове з членамі каардынацыйнага савета і аб'яднанага штаба.

Мяркуючы па фатаграфіі, распаўсюджанай Telegram-каналам, на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы прысутнічалі 11 чалавек, у тым ліку экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард Бабарыка, член прэзідыума каардынацыйнага савета юрыст Лілія Уласава і каардынатар апазіцыйнага штаба Юрый Васкрасенскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі