Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Стд 2018

Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі стартуе ў Мінску

Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі стартуе ў Мінску

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску стартуе XIV Калядны міжнародны турнір на прыз Прэзідэнта Беларусі. Восем каманд будуць весці барацьбу на працягу чатырох дзён за ганаровы трафей на дзвюх лядовых пляцоўках "Чыжоўка-Арэны", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцкая праграма адкрыецца сёння ў групе А матчам Швейцарыя - Кітай, які пачнецца на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" ў 12.30. Кітайскія хакеісты ўпершыню прымуць удзел у гэтых спаборніцтвах, а швейцарцы 11-ы раз згуляюць у беларускай сталіцы. Лепшым жа рэзультатам альпійскай хакейнай дружыны на спаборніцтвах аматараў у Мінску з'яўляецца чацвёртае месца ў 2010 годзе.

Дзесяціразовы пераможца Каляднага турніру хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі ў другім матчы першага тура ў групе А ў 19.00 прыме на лёдзе вялікай пляцоўкі "Чыжоўка-Арэны" бронзавага прызёра мінулагодніх спаборніцтваў зборную Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Першая гульня ў групе В 4 студзеня пройдзе паміж зборнай Балкан і камандай Расіі (13.00; вялікая пляцоўка). Цікавым абяцае стаць процістаянне хакеістаў Швецыі і Чэхіі, у складзе апошніх заяўлены чэмпіёны свету і Алімпійскіх гульняў. Гэты матч на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" стартуе ў 19.30.

Цырымонія адкрыцця пройдзе ў 17.30 на галоўнай арэне спарткомплексу.

Расклад астатніх сустрэч папярэдняга этапу XIV Каляднага турніру:

5 студзеня

Швейцарыя - ААЭ (12.30; малая пляцоўка), Чэхія - Балканы (14.00; вялікая пляцоўка), Беларусь - Кітай (19.00; вялікая пляцоўка), Швецыя - Расія (19.30; малая пляцоўка).

6 студзеня

Швецыя - Балканы (12.30; малая пляцоўка), Кітай - ААЭ (13.00; вялікая пляцоўка), Беларусь - Швейцарыя (19.00; вялікая пляцоўка), Чэхія - Расія (19.30; малая пляцоўка).

У заключны дзень спаборніцтваў, 7 студзеня, на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" адбудуцца медальныя гульні: за 3-е месца паспрачаюцца каманды, якія занялі другія месцы (13.00), а пераможцы груп згуляюць у вырашальным матчы за галоўны прыз (18.00).

Паралельна з дарослымі вызначаць мацнейшых будуць і юныя хакеісты рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе. Восем каманд (6 з абласцей і 2 з Мінска) пазмагаюцца за званне мацнейшай. Фінал "Залатой шайбы" таксама пройдзе 7 студзеня ў "Чыжоўка-Арэне".

Балельшчыкі, якія прыйдуць у спарткомплекс у перапынках паміж перыядамі хакейных матчаў, змогуць прыняць удзел у спартыўных і забаўляльных конкурсах. Гледачы могуць размясціць сваё фота ў сацыяльных сетках з хэштэгам #хоккейдлявсех і прыняць удзел у конкурсе лепшых балельшчыкаў.

У ходзе турніру прадстаўнікі каманд 6 студзеня таксама прымуць удзел у дабрачыннай акцыі "Калядная традыцыя" і наведаюць дзіцячы дом нумар 5 у Мінску. Установе пералічана ўжо дапамога ў памеры Br25 тыс. Арганізатарамі гэтай акцыі выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Федэрацыя хакея Беларусі.

Найбольшая колькасць тытулаў пераможцы Каляднага турніру аматараў хакея ў актыве хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі, якая 10 разоў станавілася трыумфатарам гэтых спаборніцтваў (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017), тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі