Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Снж 2015

Качанава ўзначаліла аргкамітэт па правядзенні ў Мінску Генасамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў

Качанава ўзначаліла аргкамітэт па правядзенні ў Мінску Генасамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава ўзначаліла арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2016 годзе ў Мінску 45-га пасяджэння Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК). Гэта вынікае з распараджэння прэм'ер-міністра нумар 437 ад 21 снежня 2015 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Арганізацыйнаму камітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць план адпаведных мерапрыемстваў, пры неабходнасці прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да работы па падрыхтоўцы 45-га пасяджэння Генасамблеі ЕАК кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду Беларусі.

У склад аргкамітэта, у прыватнасці, увайшлі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства спорту і турызму, Мінгандлю, Мінкультуры, Мінскага гарвыканкама, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і іншых структур.

Мінск атрымаў права правесці чарговую Генасамблею ЕАК месяц таму ў Празе на 44-й Генеральнай асамблеі гэтай арганізацыі. Беларуская сталіца прыме наступнае пасяджэнне ў лістападзе 2016 года. Па выніках галасавання прадстаўнікі еўрапейскіх НАК аддалі перавагу Мінску. Удзельнікам пражскай Генасамблеі прэзентацыю "Мінск-2016" правёў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў. Прэзідэнт ЕАК Патрык Хікі запэўніў, што для еўрапейскай алімпійскай сям'і гэта будзе сапраўды важны і запамінальны візіт у сталіцу Беларусі, паколькі Мінск правёў ужо на высокім узроўні шэраг вялікіх спартыўных мерапрыемстваў, такіх як чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі