У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Снж 2016

Кабякоў уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі

Кабякоў уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У спісе ўзнагароджаных амаль 140 чалавек. Гэта сацыяльныя работнікі, урачы, выкладчыкі, работнікі прамысловасці, лясной галіны, аграрыі, будаўнікі, нафтавікі, прадстаўнікі падатковых органаў, дзяржаўныя служачыя, творчая інтэлігенцыя. Яны ўдастоены высокіх узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм.

Кабякоў уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям БеларусіСярод узнагароджаных значная частка медыцынскіх работнікаў. Андрэй Кабякоў адзначыў, што айчынная медыцына дасягнула добрых вынікаў. "Сусветная арганізацыя аховы здароўя канстатавала, што ахова здароўя Беларусі дасягнула Мэт тысячагоддзя ў галіне развіцця па такіх напрамках, як скарачэнне дзіцячай смяротнасці, паляпшэнне аховы мацярынства, барацьба з ВІЧ/СНІДам, малярыяй, туберкулёзам, - нагадаў прэм'ер-міністр. - У 2016 годзе СААЗ адзначыла Беларусь як першую і адзіную дзяржаву ў Еўропе, у якой поўнасцю ліквідавана праблема перадачы ВІЧ і іншых захворванняў ад маці да дзіцяці".

Высокія ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі сферы культуры. Прэм'ер-міністр нагадаў, што ў гэтым годзе адбылося нямала важных для сферы культуры падзей: 2016 год быў аб'яўлены Годам культуры, у краіне прыняты першы ў свеце Кодэкс аб культуры і Дзяржаўная праграма "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады. Упершыню рэалізаваны сацыяльна значныя акцыі і культурныя мерапрыемствы, якія атрымалі шырокі рэзананс на міжнародным узроўні. Гэта і дабрачынны творчы марафон "Адраджэнне" да 30-й гадавіны аварыі на ЧАЭС, фінал якога адбыўся ў Ельску з удзелам кіраўніка дзяржавы, а таксама выстава "Іканапіс Беларусі XVII -XVIII стагоддзяў" у Ватыкане.

Кабякоў уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі"Зроблены пэўныя крокі па стымуляванні творчай ініцыятывы работнікаў галіны, стварэнні дадатковых умоў для іх самарэалізацыі і прафесійнага росту", - сказаў Андрэй Кабякоў.

У ліку ўзнагароджаных вялікая група работнікаў Мінскага трактарнага завода. У 2016 годзе калектыў прадпрыемства адзначыў свой 70-гадовы юбілей, прэзентаваў найноўшую распрацоўку, якая адпавядае апошнім тэндэнцыям развіцця сусветнага трактарабудавання - адзін з магутных колавых трактароў у свеце "Беларус 4522".

Высокімі ўзнагародамі адзначана праца аграрыяў. "У цэлым у вытворчасці практычна ўсіх відаў сельскагаспадарчай прадукцыі дасягнуты добрыя вынікі. Закладзены ў засекі ўбраны ўраджай, забяспечана харчовая бяспека краіны", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Кабякоў уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям БеларусіЁн таксама адзначыў заслугі прадстаўнікоў лясной галіны. "Дзякуючы рупліваму гаспадаранню, метадычнай рабоце па аднаўленні лясных масіваў іх плошча з году ў год павялічваецца. Павышаецца якасць драўніны, ствараюцца новыя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы і мадэрнізуюцца дзеючыя", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр пажадаў усім узнагароджаным шчасця, здароўя, дабрабыту і поспехаў у рабоце. "Няхай надыходзячы год будзе добрым і шчодрым на здзяйсненне вашых жаданняў. Бо, як сказаў англійскі пісьменнік Эдвард Бульвер-Літан, "пазбавіць сэрца жаданняў - усё роўна, што пазбавіць зямлю атмасферы", - падагульніў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс