Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Снж 2015

Кабякоў уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам працоўных калектываў

8 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам працоўных калектываў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі я ўручаю заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў нашай краіны. Гэтых узнагарод вы ўдастоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў уручыў узнагароду cтаршынi Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктару НазаранкаКіраўнік урада падкрэсліў, што асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы ўдзяляе харчовай бяспецы. Таму працаўнікі вёскі складаюць значную частку сярод узнагароджаных. "З задавальненнем адзначу, што за пяць гадоў уведзены ў эксплуатацыю і тэхнічна перааснашчаны больш за тысячу малочнатаварных комплексаў. Прадукцыя вёскі стала важным экспартным артыкулам краіны. Толькі за апошнюю пяцігодку экспарт харчовых тавараў склаў $25 млрд. Асвойваюцца новыя рынкі збыту", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Высокімі ўзнагародамі адзначана праца прадстаўнікоў нафтахімічнай і газавай галін, якія забяспечваюць рэспубліку высакаякаснымі нафтапрадуктамі і неабходнымі энерганосьбітамі.

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў уручыў узнагароду старшынi праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргею РумасуСярод узнагароджаных і медыцынскія работнікі. "Беларусь займае тут лідзіруючыя пазіцыі не толькі сярод краін СНД, але ўжо рэальна забяспечвае сярэднееўрапейскі ўзровень аказання медыцынскай дапамогі, які пацвярджаецца аўтарытэтнымі міжнароднымі экспертамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і сусветнымі рэйтынгамі", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Асобную ўдзячнасць ён выказаў групе ўзнагароджаных за значны ўклад у стварэнне і развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза. "У гэтай зале прысутнічаюць работнікі мытных органаў і падатковай службы - людзі, якія штодзень знаходзяцца на варце эканамічнай бяспекі нашай краіны", - сказаў кіраўнік урада.

Кабякоў уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам працоўных калектываўСловы ўдзячнасці ён адрасаваў таксама вучоным, выкладчыкам, настаўнікам. "Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё навукі, станаўленне інавацыйнай эканомікі, эканомікі ведаў, прафесійную падрыхтоўку падрастаючага пакалення", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Дзяржаўныя ўзнагароды былі ўручаны таксама вялікай групе работнікаў лясной гаспадаркі. "Лес - важнейшае нацыянальнае багацце Беларусі, эфектыўна выкарыстоўваць гэты рэсурс - задача не толькі сённяшняга дня", - заявіў прэм'ер-міністр.

Кабякоў уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам працоўных калектываўУклад мастакоў у развіццё нацыянальнага мастацтва, духоўнае і эстэтычнае выхаванне грамадзян таксама адзначаны на высокім узроўні. "Вы ўвасабляеце сабой працавітую і стабільную Беларусь і асабістым прыкладам пацвярджаеце, што толькі добрасумленная праца - залог дабрабыту нашай Айчыны і кожнага чалавека", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў, звяртаючыся да прысутных.

Усяго дзяржаўныя ўзнагароды з рук кіраўніка беларускага ўрада сёння атрымалі больш як 100 чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі