Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Сак 2018

"Каб своечасова скаардынаваць дзеянні" - Лукашэнка абмяркоўвае з урадам эканамічнае развіццё Беларусі


2 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння заслухоўвае справаздачу ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту. Мерапрыемства праходзіць у Доме ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З моманту нашай мінулай сустрэчы ў такім фармаце прайшло пяць гадоў ужо. Як і мінулы раз, яна праходзіць у сярэдзіне пяцігодкі, каб своечасова скаардынаваць дзеянні, а магчыма, дзесьці і скарэкціраваць задачы", - сказаў кіраўнік дзяржавы, адкрываючы мерапрыемства.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што статыстыка вынікаў 2017 года вядома і кожны з удзельнікаў мерапрыемства, напэўна, гатовы бойка далажыць аб поспехах у сваёй сферы. "Ва ўрадзе шмат размоў аб пазітыўных зрухах. Аднак галоўная мэта цяперашняга мерапрыемства не ў тым, каб задавольвацца дасягнутымі паказчыкамі. Сёння мы павінны разабрацца з тым, што хаваецца за сярэднімі лічбамі, і даць ацэнку якаснаму боку гэтых поспехаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як выконваюцца яго даручэнні па рэальным павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва, якія перспектывы і што ёсць у арсенале ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту Беларусі з тэмпамі абавязкова вышэйшымі за сярэднесусветныя.

"Хачу зразумець: з'яўляюцца дасягнутыя вынікі пачаткам станоўчых тэндэнцый або гэта часовы ўсплёск? Што стаіць за вынікамі - цыклічнае ажыўленне, спрыяльныя знешнія ўмовы або мы выйшлі на якасна новы рост?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што, на думку некаторых службовых асоб, цуда пакуль не адбылося - на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне паўплывалі павялічаныя цэны на нафту і ажыўленне попыту ў Расіі.

"Сёння я менш за ўсё хацеў бы ўнікаць у розныя лічбы. Інфармацыя, якая мне паступае, сведчыць аб тым, што людзі паляпшэнняў пакуль не адчуваюць. Палавіна жыхароў краіны лічыць, што ў 2017 годзе сацыяльна-эканамічная сітуацыя прадоўжыла пагаршацца, каля 40 працэнтаў - змяненняў не заўважылі. Зразумела, што гэта сацыялагічнае апытанне, зразумела, што гэта залежыць ад настрояў, але сацыялагічныя апытанні супастаўныя, і мы параўноўваем іх. Пры гэтым члены ўрада, мясцовыя органы ўлады захапіліся іншым - паказчыкамі і іх дасягненнем. Лічба стала важнейшай за сутнасць. Такія падыходы - гэта рашэнні аднаго дня, і людзям ад гэтага лепш не стане", - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што азнаёміўся са справаздачай урада аб выніках года і выкананні яго ключавых даручэнняў. Тэксту ў ім на некалькі пачак паперы, а ў канцы вывад - "прапануем зняць 85 даручэнняў з кантролю як выкананыя".

"Якое тут "зняць"? Андрэй Уладзіміравіч, вы вышэйшая службовая асоба, і праблемы хаваць не трэба, - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прэм'ер-міністра. - Мы сабраліся ў гэтым асяроддзі, каб гэтыя праблемы раскрыць для таго, каб вырашаць задачы, якія пастаўлены перад краінай. Калі ўрад праблем не бачыць, то паспрабуем іх вычленіць і канкрэтызаваць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі