Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Врс 2022

Якія навацыі чакаюць прадпрымальнікаў у Беларусі? Пытанне вынесена на нараду ў Лукашэнкі

Якія навацыі чакаюць прадпрымальнікаў у Беларусі? Пытанне вынесена на нараду ў Лукашэнкі

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца ўдасканаліць заканадаўства аб прадпрымальніцкай дзейнасці. Гэта пытанне стала адной з тэм нарады Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Савет Міністраў прапануе мадэрнізаваць фармат функцыянавання гэтага сегмента эканомікі, абапіраючыся на два фундаментальныя прынцыпы - прастату і справядлівасць. "Так павінна быць у любым нарматыўным прававым акце", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Мая галоўная ўмова - гэта празрыстасць і магчымасць кантролю прадпрымальніцкай дзейнасці. Бізнес павінен мець зразумелыя правілы для старту і росту, а дзяржава - добрасумленнага плацельшчыка падаткаў і партнёра ў рэалізацыі праграм развіцця. Тое, што ў нас тут конь не валяўся, гэта простым вокам бачна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Адносна празрыстасці і кантролю прадпрымальніцкай дзейнасці Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ніякага націску на бізнес тут няма. "Правяраць плату падаткаў. І будзем правяраць", - сказаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што эвалюцыйным шляхам неабходна стварыць прадпрымальніцкае асяроддзе, якое будзе адпавядаць запатрабаванням беларускага грамадства.

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка папрасіў звярнуць на работу індывідуальных прадпрымальнікаў. "Трэба стварыць прадпрымальнікам стымул да трансфармацыі ў юрыдычную асобу. Гэта факт", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, індывідуальны прадпрымальнік павінен быць па сваёй сутнасці індывідуальным: "Гэта фактычна рамеснік. Гэта чалавек, які робіць тое, што ніхто акрамя яго зрабіць не зможа. А ў нас што адбылося - усе сталі прадпрымальнікамі - ад ваенна-прамысловага комплексу да вясельных і пахавальных рытуалаў".

У выніку Прэзідэнт чакае ад урада дакладна выбудаванай сістэмы прававых форм арганізацыі бізнесу і яго справядлівага падаткаабкладання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі