Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Кст 2020

Як жыць у новай эпідэмічнай рэальнасці? - Лукашэнка абмеркаваў са спецыялістамі сітуацыю з COVID-19

Як жыць у новай эпідэмічнай рэальнасці? - Лукашэнка абмеркаваў са спецыялістамі сітуацыю з COVID-19

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гатоўнасць сістэмы аховы здароўя процістаяць эпідэмічнаму ўздыму захваральнасці на COVID-19 і сезонныя рэспіраторныя інфекцыі абмяркоўваецца сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод удзельнікаў нарады - кіраўнікі Міністэрства аховы здароўя, прадпрыемства "Белмедпрэпараты", Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, вядучыя спецыялісты па інфекцыйных захворваннях з медыцынскіх ВНУ краіны.

Кіраўнік дзяржавы адразу абазначыў асноўную тэму сустрэчы - пытанні, звязаныя з забеспячэннем здароўя людзей ва ўмовах новага эпідэмічнага ўздыму сезонных інфекцый, у тым ліку каранавіруснай. "Відавочна, што яна зноў увайшла ў інтэнсіўную фазу распаўсюджвання. Ідзе другая хваля (думаю, гэта ўсё ж такі другая хваля, а не ўсплёск першай). Частка нашых суседзяў па захваральнасці наблізілася да пікавых вясенніх узроўняў. Падобная тэндэнцыя, як вы не горш за мяне ведаеце, назіраецца і ва ўсім свеце, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы ўбаку не застаёмся. Няхай у нас і не такі рэзкі ўздым захваральнасці, але ён прысутнічае. Таму сёння разгледзім шэраг  блокаў праблем, звязаных з новай эпідэмічнай рэальнасцю, у якой нам даводзіцца жыць і існаваць".

Прэзідэнт папрасіў прысутных далажыць аб бягучым стане спраў у сістэме аховы здароўя. "Наколькі хутка вірус распаўсюджваецца на гэты раз у параўнанні з тым, што было? - акрэсліў кола пытанняў кіраўнік дзяржавы. - Як з бальнічнымі магутнасцямі, абсталяваннем, медыцынскімі прэпаратамі і сродкамі аховы?"

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на забяспечанасць кадрамі. "Як мне дакладваюць, нягледзячы на строгія бюджэтныя абмежаванні бягучага года, ужо выплачана больш за Br300 млн у якасці мер падтрымкі медыцынскага персаналу, які працуе з хворымі на COVID-19", - адзначыў беларускі лідар. Ён падкрэсліў, што дзяржава прадоўжыць аказваць такую падтрымку, але пры строгім выкананні справядлівага падыходу. "Яшчэ раз паўтараю: людзям, якія працуюць і змагаюцца з інфекцыйнымі хваробамі, грошай шкадаваць не трэба. Гэта асаблівая сфера, усякае можа быць, людзі рызыкуюць, і ўрачоў тут ні ў якім разе нельга крыўдзіць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але і перагібаў не павінна быць, тыпу таго, што зазірнуў у палату адным вокам - атрымаў надбаўку. Гэтага быць не павінна".

"Несправядлівасць, калі мы яе дапускаем, вельмі крыўдзіць людзей. Таму паглядзіце на гэтыя пытанні ўважліва", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі