Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Ліп 2019

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана адкрываецца ў Мінску

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана адкрываецца сёння ў Мінску з правядзення тэматычных секцый, паведамляе БЕЛТА.

Праграмай форуму прадугледжаны тры секцыі: па пытаннях прамысловай кааперацыі, аграпрамысловага комплексу, а таксама ўзаемадзеяння ў гуманітарнай, інфармацыйна-камунікацыйнай і навуковай сферах. Галоўнай тэмай пленарнага пасяджэння, якое адбудзецца 30 ліпеня, стане супрацоўніцтва рэгіёнаў як ключавы фактар развіцця міждзяржаўных адносін. Чакаецца, што на пляцоўках форуму будуць падпісаны каля 15 міжрэгіянальных пагадненняў аб супрацоўніцтве, а таксама камерцыйныя кантракты.

Госці і ўдзельнікі форуму змогуць азнаёміцца з выстаўкай-кірмашом узбекскіх тавараў. Тэматычныя выстаўкі будуць працаваць і на секцыях. Акрамя таго, у дні форуму ў Мінску адкрыюць помнік-бюст узбекскаму паэту Алішэру Наваі.

Удзел у мерапрыемстве прымуць прадстаўнікі рэгіёнаў, міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі, дзелавыя колы дзвюх краін. Дэлегацыю Узбекістана ўзначаліць першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Садык Сафаеў. З узбекскага боку будуць прадстаўлены Андыжанская, Бухарская, Джызакская, Наманганская, Самаркандская, Харэзмская, Ферганская і Ташкенцкая вобласці.

Форум прымеркаваны да афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі