Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Dec 2015

Гран-пры II Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў удастоена Надзея Паўлава

Гран-пры II Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў удастоена Надзея Паўлава16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гран-пры II Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў удастоена Надзея Паўлава з Расіі, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, які з'яўляецца арганізатарам творчага спаборніцтва.

Уладальніку Гран-пры належыць грашовы прыз $10 тыс. Першая прэмія і грашовы прыз $8 тыс. прысуджана Міхаілу Малафію з Украіны. Другію прэмію і $6 тыс. атрымаў беларускі выканаўца Віктар Мендзелеў, а трэцяя прэмія ($4 тыс.) уручана расіянцы Алене Сціхінай.

Першая прэмія і грашовы прыз $8 тыс. прысуджана Міхаілу Малафію з УкраіныВыканаўцы таксама атрымалі запрашэнні ў вядучыя оперныя тэатры і кампаніі розных краін свету.

Пераможцы гэтага конкурсу выступяць у гала-канцэрце зорак сусветнай оперы на VI Мінскім міжнародным Калядным оперным форуме 20 снежня.

Другію прэмію і $6 тыс. атрымаў беларускі выканаўца Віктар МендзелеўДзесяць артыстаў з шасці краін - Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана, Малдовы, Манголіі - сталі фіналістамі конкурсу. Трэці, фінальны тур творчага спаборніцтва адбыўся напярэдадні ўвечары. Гледачы атрымалі магчымасць стаць відавочцамі з'яўлення новых оперных зорак.

Выканальніцкае майстэрства вакалістаў ацэньвала прадстаўнічае міжнароднае журы ў складзе дырэктараў і мастацкіх кіраўнікоў тэатраў, а таксама кіраўнікоў міжнародных артыстычных агенцтваў з 13 краін. Старшыня журы і арганізацыйнага камітэта конкурсу - генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка.

Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў быў заснаваны ў 2014 годзе па ініцыятыве Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Генеральны партнёр форуму - Беларусбанк.Трэцяя прэмія ($4 тыс.) уручана расіянцы Алене Сціхінай

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі