Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Сак 2022

"Гэта толькі вяршыня айсберга". Лукашэнка аб сітуацыі вакол і ўнутры Беларусі


15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіруючым і аператыўным складам органаў дзяржаўнай бяспекі выказаўся наконт сітуацыі ўнутры і вакол Беларусі, адзначыў заслугі супрацоўнікаў спецслужбаў у рэагаванні на існуючыя выклікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я запрасіў вас у гэту залу для сур'ёзнай мужчынскай размовы (такая размова нядаўна адбылася з кіруючым складам Міністэрства абароны), - адзначыў кіраўнік дзяржавы ў пачатку мерапрыемства. - Размова па сутнасці, кароткая і, я вельмі спадзяюся, што яна будзе рэзультатыўнай".

"Што датычыцца той сітуацыі, якая складваецца вакол і ўнутры Беларусі - гэта толькі вяршыня айсберга. Менавіта вы ведаеце глыбіню і адваротны бок усіх сродкаў і метадаў уздзеяння, накіраваных на нас. Такіх як інспіраванне дзяржаўнага перавароту, арганізацыя тэрарыстычных актаў, акцый па запалохванні насельніцтва, правядзенне агрэсіўнай інфармацыйнай вайны, спробы разбурыць эканоміку. Словам, гібрыдная вайна. Менавіта такія войны ў сучасную эпоху будуць ва ўсіх кропках нашай планеты, калі будуць. І канечная кропка гэтай гібрыднай вайны, вядома ж, ваенная агрэсія. Пакуль мы да гэтага не дайшлі", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўдзельнікаў сустрэчы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яны як ніхто разумеюць вастрыню сітуацыі. Красамоўна сведчаць аб ёй і раскрытыя сіламі КДБ планы па ўчыненні насільных экстрэмісцкіх дзеянняў у адносінах да прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ, суддзяў, дэпутацкага корпуса, супрацоўнікаў сілавых структур і членаў іх сем'яў. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў 2021 годзе органамі дзяржбяспекі Беларусі ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі структурамі прадухілена 11 спроб учынення тэрактаў, арганізаваных і прафінансаваных з тэрыторыі Польшчы, Літвы, Украіны, ЗША і Германіі. "Гэта тое, што мы ведаем, і тое, што можам сказаць..." - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

"Дзякуючы намаганням у тым ліку супрацоўнікаў, якія знаходзяцца ў зале, задакументавана і спынена дзейнасць сеткі так званых спячых ячэек праекта "Рабочы рух", курыруемага спецслужбамі ЗША і Літвы. Удзельнікамі гэтага экстрэмісцкага фарміравання планаваліся дыверсіі з гібеллю людзей на аб'ектах Аршанскага і Мінскага чыгуначных вузлоў, на прадпрыемствах "Гродна Азот", "Гомсельмаш", "Нафтан", БМЗ. Для карэкціроўкі заходняй санкцыйнай палітыкі праз сетку інфарматараў ажыццяўляўся збор закрытых даных аб механізмах процідзеяння эканамічным абмежаванням", - пералічыў факты Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі