Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Кст 2015

Генасамблея МЭК пачынае работу ў Мінску

5 кастрычніка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Пасяджэннямі тэхкамітэтаў/падкамітэтаў пачынае работу 5 кастрычніка ў Мінску Генеральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

"Усяго ў час работы асамблеі ў Мінску будзе працаваць каля 30 тэхнічных камітэтаў/падкамітэтаў па стандартызацыі МЭК. Сфера іх дзейнасці – распрацоўка міжнародных стандартаў МЭК у такіх галінах, як электроніка для сістэм перадачы электраэнергіі і размеркавальных сістэм, абсталяванне для выбухованебяспечных атмасфер, электрычнае абсталяванне і сістэмы для чыгунак, паўправадніковыя прыборы, бытавыя электрапрыборы, аўдыя-, відэа- і мультымедыйныя сістэмы", - растлумачылі ў Дзяржстандарце.

Усяго ў рабоце тэхнічных камітэтаў/падкамітэтаў прымуць удзел больш за 900 экспертаў з больш як 80 краін свету, у тым ліку больш за 120 чалавек – з Беларуси. Беларускія спецыялісты прадстаўляюць арганізацыі міністэрстваў прамысловасці, энергетыкі, аховы здароўя, па надзвычайных сітуацыях, Дзяржстандарту, канцэрна "Белнафтахім", Нацыянальнай акадэміі навук. "Для большасці нашых экспертаў удзел у такіх пасяджэннях стане бясцэнным вопытам, крыніцай сучасных ведаў для распрацоўкі і выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі і прымянення перадавых тэхналогій, павысіць узровень прафесійнай кампетэнтнасці і пашырыць дзелавыя кантакты", - канстатавалі ў камітэце.

Пасяджэнні тэхнічных камітэтаў/падкамітэтаў МЭК будуць праходзіць у Мінску з 5 па 16 кастрычніка. З 12 кастрычніка дадаткова пачнуцца пасяджэнні кіраўніцкіх органаў МЭК, семінары, форумы, адкрытая сесія, дыскусіі. Цырымонія адкрыцця 79-й Генеральнай асамблеі МЭК адбудзецца 12 кастрычніка, закрыцця – 16 кастрычніка.

Міжнародная электратэхнічная камісія – вядучая ў свеце арганізацыя, якая распрацоўвае з 1906 года міжнародныя стандарты ў галіне электратэхнікі, электронікі і звязаных з імі тэхналогій. Цяпер яе членамі з’яўляюцца 166 краін. Распрацоўка стандартаў вядзецца 174 тэхнічнымі камітэтамі з удзелам больш як 15 тыс. экспертаў і 1,3 тыс. рабочых і праектных груп. Партфоліа сёння налічвае 6,9 тыс. стандартаў.

Тэхнічныя камітэты/падкамітэты МЭК аб’ядноўваюць у сваім складзе экспертаў канкрэтнай галіны электратэхнікі з розных краін свету. Іх дзейнасць накіравана на распрацоўку міжнародных стандартаў, якія датычацца гэтай галіны. Эксперты прадстаўляюць кампаніі-вытворцы, дзяржаўныя органы, выпрабавальныя і даследчыя лабараторыі, бізнес-колы. Беларусь – паўнапраўны член МЭК з 1993 года. На гэты час 224 тэхнічныя эксперты 54 арганізацый Беларусі ўдзельнічаюць у рабоце 92 тэхнічных камітэтаў/падкамітэтаў МЭК.

79-я Генеральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі пройдзе ў Мінску з 5 па 16 кастрычніка і стане маштабным форумам не толькі для эканамічнага і навукова-тэхнічнага жыцця рэспублікі, але і ўсяго свету. Гэта так званая тэхнічная Алімпіяда, на якую збіраюцца прадстаўнікі буйнейшых сусветных кампаній-вытворцаў: ад інжынераў і менеджараў сярэдняга ўзроўню да вышэйшага кіраўніцтва, высокапастаўленыя супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Генеральныя асамблеі праводзяцца ў статусных краінах з развітой высокатэхналагічнай прамысловасцю, а таксама ў перспектыўных, на думку МЭК, рэгіёнах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі