Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Стд 2021

Гатоўнасць да ўвядзення ў Беларусі біяметрычных дакументаў абмяркоўваецца на нарадзе ў Лукашэнкі

Гатоўнасць да ўвядзення ў Беларусі біяметрычных дакументаў абмяркоўваецца на нарадзе ў Лукашэнкі

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гатоўнасць да ўвядзення ў Беларусі біяметрычных дакументаў абмяркоўваецца сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работа ў гэтым напрамку вядзецца даўно. Цяпер урад і службовыя асобы інфармуюць, што ўсё гатова: сфарміраваны інфармацыйныя сістэмы, закуплена неабходнае абсталяванне, праведзена растлумачальная работа з насельніцтвам. Можна хоць заўтра выдаваць ідэнтыфікацыйныя карткі і новыя пашпарты. Трэба толькі стварыць неабходнае прававое рэгуляванне, падпісаўшы адпаведны ўказ", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што, як яму дакладваюць, укараненне біяметрычных дакументаў паслужыць штуршком для развіцця электронных паслуг, скароціць час на правядзенне шэрага працэдур, павысіць абароненасць ад падробак. "Тое, што мы падштурхоўваем развіццё электронных паслуг, - добра. Тое, што гэта павысіць абароненасць ад падробак, - вельмі сумняваюся, зыходзячы з апошніх падзей", - заўважыў беларускі лідар.

"Таму я і вырашыў з-за пэўных прычын разгледзець у больш шырокім коле з зацікаўленымі распрацоўшчыкамі праект указа, які рэгуляваў бы парадак у асваенні біяметрычных дакументаў, і пашпартоў у прыватнасці. Ёсць вялікія сумненні, і не толькі ў мяне, але і ў людзей. Вы памятаеце: на тым этапе, як мы толькі пачалі пра гэта гаварыць, і грамадскія арганізацыі, і асобныя людзі выступілі катэгарычна супраць гэтага, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - Мне давялося ўзяць тайм-аўт, каб мы сур'ёзна папрацавалі над гэтым пытаннем. Сёння вы прыйшлі да высновы, што ўсё гатова. Мы цяпер паглядзім, што ў вас гатова і наколькі народ будзе абаронены ад падробак".

"Прадугледжваецца, што гэта новаўвядзенне закране абсалютна ўсіх, але пры гэтым беларусы павінны атрымаць дадатковыя магчымасці, а не праблемы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Нельга выпускаць з-пад увагі цяжкасці, з якімі могуць сутыкнуцца людзі і арганізацыі пры атрыманні новых дакументаў і іх далейшым выкарыстанні".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць улічыць усе арганізацыйныя і тэхнічныя нюансы. "Ці не створым мы перашкод для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў, ці забяспечым абарону іх персанальных даных? Гэта мяне больш за ўсё насцярожвае, - сказаў Прэзідэнт. - Ці не атрымаецца, што мы нахамутаем яшчэ адну праблему, па-народнаму кажучы? Ці трэба ўводзіць біяметрычныя дакументы імгненна, як прапануецца, з 30 красавіка або патрабуецца яшчэ час для падрыхтоўкі? Усе пытанні трэба дасканала адпрацаваць да пачатку выдачы новых дакументаў".

У якасці каардынатараў гэтай дзейнасці Прэзідэнт вызначыў Міністэрства ўнутраных спраў і Мінсувязі.

Як паведамлялі раней прадстаўнікі МУС, ідэнтыфікацыйная картка ўяўляе сабой невялікую пластыкавую картку, на якую будзе нанесена фатаграфія і асноўныя асабістыя даныя ўладальніка. Візуальная інфармацыя падобная да даных, якія ёсць сёння ў пашпарце, - прозвішча, імя, імя па бацьку, грамадзянства, пол, нумар, тып і тэрмін дзеяння дакумента, подпіс уладальніка. Уся астатняя інфармацыя (напрыклад, месца рэгістрацыі, звесткі аб дзецях, шлюбе) прывязана да дакумента анлайн. Счытваць яе можна будзе з дапамогай спецыяльнага тэрмінала. Людзі, якія атрымаюць ID-картку, аўтаматычна набудуць электронны лічбавы подпіс з 10-гадовым тэрмінам прыдатнасці і асабісты электронны кабінет. З моманту стварэння кабінет будзе мець статус неактыўнага, пакуль чалавек яго не актывізуе з ID-карткі. Там будзе знаходзіцца ўся інфармацыя з гісторыяй выкарыстання гэтага кабінета.

Выкарыстоўваючы ID-картку, можна будзе атрымліваць усе паслугі і адміністрацыйныя працэдуры, пераведзеныя ў электронную форму.

ID-картка - гэта ўнутраны дакумент, які засведчвае асобу. Для выезду за мяжу неабходна будзе дадаткова атрымаць біяметрычны пашпарт. Гэта біяметрычны дакумент у выглядзе пашпартнай кніжкі з інтэгральнай мікрасхемай, якая змяшчае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі