Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Жнв 2021

Ігар Бокій заваяваў для Беларусі залаты медаль на Паралімпіядзе ў Токіа

Ігар Бокій заваяваў для Беларусі залаты медаль на Паралімпіядзе ў Токіа
Фота sb.by

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плывец Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа. Гэта першая ўзнагарода беларускай каманды ў японскай сталіцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння беларус з рэзультатам 53,80 сек заняў першае месца ў фінальным заплыве на дыстанцыі 100 м батэрфляем (клас S-13). Гэта новы рэкорд Паралімпіяд у гэтым відзе праграмы. Яшчэ адзін беларус Дзмітрый Салей заняў 6-е месца.

У мінулыя гады Ігар Бокій заваяваў 11 залатых медалёў на Паралімпіядах у Лондане-2012 (5) і Рыа-дэ-Жанэйра-2016 (6).

У Токіа беларускія спартсмены выступаюць у пяці відах спорту.

На Паралімпіядзе ў Рыа беларускія спартсмены заваявалі 10 узнагарод - 8 залатых і 2 бронзавыя, заняўшы 19-е месца ў агульнакамандным медальным заліку. Для беларускіх спартсменаў гэта сёмая летняя Паралімпіяда, усяго з часу Атланты-1996 прадстаўнікі Беларусі заваявалі 98 медалёў (36, 32, 30).

У спаборніцтвах у Токіа выступяць амаль 4 тыс. паралімпійцаў, якія прадстаўляюць больш за 160 краін свету. Яны разыграюць 539 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту. Урачыстае закрыццё Гульняў адбудзецца 5 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі