Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Снж 2015

Гандлёва-лагістычны субпарк пачне працаваць у парку "Вялікі камень" у 2017 годзе

Гандлёва-лагістычны субпарк пачне працаваць у парку

11 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Гандлёва-лагістычны субпарк у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" пачне працаваць у 2017 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар "Чайна Мерчантс Груп", генеральны прадстаўнік прадстаўніцтва "Чайна Мерчантс Груп" у раёнах Цэнтральнай Азіі і Балтыі Ху Чжэн на ўрачыстай цырымоніі пачатку будаўніцтва субпарка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш праект з'яўляецца самым першым, які пачынае будавацца на тэрыторыі парка "Вялікі камень", і самым буйным сярод усіх рэзідэнтаў. Плануецца, што яго будаўніцтва завершыцца раней за ўсіх", - адзначыў Ху Чжэн.

Паводле яго слоў, у цэлым інвестыцыі ў праект складуць $500 млн, агульная плошча субпарка - 1 кв.км. На першым этапе ў будаўніцтва будзе ўкладзена $150 млн.

Гандлёва-лагістычны субпарк пачне працаваць у парку "Вялікі камень" у 2017 годзе"Наш праект злучае два інтэграцыйныя аб'яднанні - Еўразійскі эканамічны саюз і Еўрапейскі саюз. Таксама ён будзе мостам паміж Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам "Вялікі камень", свабоднай эканамічнай зонай "Каўнас" і портам Клайпеды", - растлумачыў Ху Чжэн.

Ён канстатаваў, што гандлёва-лагістычны субпарк у парку "Вялікі камень" - самы вялікі інвестыцыйны праект "Чайна Мерчантс Груп" за мяжой. "Ён павінен адыгрываць важкую ролю на ўсім Эканамічным поясе Шаўковага шляху, ён адкрые вароты для краін Цэнтральнай Азіі ў Еўропу", - падкрэсліў Ху Чжэн.Гандлёва-лагістычны субпарк пачне працаваць у парку "Вялікі камень" у 2017 годзе

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі