Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Кст 2018

Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адкрываецца ў Гомелі

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. І Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе 25-26 кастрычніка ў Гомелі, паведамляе БЕЛТА.

У першы дзень форуму, 25 кастрычніка, пройдзе пасяджэнне беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва і перагаворы кампаній дзвюх краін. Рабочая група разгледзіць павелічэнне ўзаемнай прысутнасці на рынках Беларусі і Украіны сельскагаспадарчай, харчовай і іншай прадукцыі, на тэматычных мерапрыемствах абмяркуюць развіццё рачнога суднаходства паміж Беларуссю і Украінай, супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы і маладзёжнай палітыцы, а таксама ў галіне навукі і тэхналогій. У праграме форуму 26 кастрычніка - пленарнае пасяджэнне "Перспектывы рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Украіны".

На форуме вядучыя беларускія і ўкраінскія кампаніі прадэманструюць свае распрацоўкі і прадукцыю ў сферах машынабудавання і нафтахіміі, транспарту і лагістыкі, сельскай гаспадаркі і харчавання, лёгкай прамысловасці, турызму. На працягу двух дзён у Палацы лёгкай атлетыкі будзе працаваць выстава прадукцыі рэгіёнаў Беларусі і Украіны, у якой прымуць удзел больш за 140 вытворцаў, і кірмаш рамеснікаў. Асобна на плошчы Леніна прэзентуюць буйнагабарытную тэхніку беларускіх прамысловых гігантаў.

Тавараабарот Беларусі і Украіны ў студзені-жніўні 2018 года павялічыўся на 23,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў $3,7 млрд, беларускі экспарт вырас на 23,5 працэнта, імпарт з Украіны - на 24,4 працэнта. Украіна па аб'ёме тавараабароту і экспарту заняла другое месца сярод усіх гандлёвых партнёраў Беларусі, па імпарце - чацвёртае месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі