Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Nov 2018

Фільм "Халодная вайна" адкрыў "Лістапад-2018"

Фільм

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старт ХХV Мінскаму міжнароднаму кінафестывалю "Лістапад" дадзены сёння ў кінатэатры "Масква". Фільмам адкрыцця стала меладрама "Халодная вайна" польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прывітанне ўдзельнікам фестывалю ад імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зачытаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. "Ужо чвэрць стагоддзя наш кінафорум прадстаўляе аўдыторыі цікавыя, якасныя і глыбокія фільмы, выконваючы высокую асветную місію і захоўваючы прыхільнасць да сваіх прынцыпаў і традыцый. Узрастаючы з году ў год склад удзельнікаў фестывалю - нагляднае сведчанне яго аўтарытэту сярод прафесіяналаў і аматараў кінамастацтва", - гаворыцца ў прывітанні.

"Тут заўсёды пануе атмасфера творчай свабоды, нястомнага духоўнага пошуку і сумленнага спаборніцтва. Упэўнены, што "Лістапад" сёлета парадуе нас шырокай панарамай сучаснага кінематографа, падорыць гучныя прэм'еры і яркія сустрэчы з выдатнымі майстрамі і ўзыходзячымі зоркамі сусветнага экрана, стане сапраўдным святам для тых, хто стварае, глядзіць і любіць кіно", - адзначаецца ў прывітанні беларускага лідара.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі