У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Стд 2018

Экіпаж МАЗа Сяргея Вязовіча выйшаў на другое месца ў агульным заліку "Дакара"

Экіпаж МАЗа Сяргея Вязовіча выйшаў на другое месца ў агульным заліку

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж МАЗа Сяргея Вязовіча выйшаў на другое месца ў агульным заліку ралі-рэйду "Дакар", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спецучастак 13-га этапу ралі-рэйду "Дакар-2018" прынёс нямала сюрпрызаў. Аргенцінец Федэрыка Вілагра, які змагаўся за першае месца, сышоў з гонкі, у выніку другую пазіцыю ў агульным заліку заняў лідар каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч.

На маршруце даўжынёй 369 км многія экіпажы сутыкнуліся з тэхнічнымі праблемамі. У прыватнасці, у Федэрыка Вілагры на Iveco зламалася каробка перадач. Акрамя таго, экіпаж западозрылі ў дазапраўцы грузавіка ў нейтральнай зоне, што забаронена правіламі. У выніку Вілагра, які займаў другое месца, завяршыў гонку практычна ля фінішнага этапу.

"Тэмп у гонцы трымалі не самы высокі, таму што асцерагаліся паломак. Апошнія тры дні, як жартуюць пілоты, ідзе не гонка, а барацьба за выжыванне. У МАЗа Сяргея Вязовіча ў пачатку выступлення зляцеў шланг гідраўзмацняльніка, на рамонт якога пайшло 12 мінут. У цэлым этап выдаўся ўдачным. Цяпер беларускі экіпаж упершыню ў сваёй гісторыі ідзе другім у генеральнай класіфікацыі", - расказалі ў мазаўскай камандзе.

Сяргей Вязовіч фінішаваў на 13-м спецучастку чацвёртым, патраціўшы на яго пераадоленне 6 гадзін 26 мінут. Пераможцам этапу стаў расіянін Эдуард Нікалаеў (КАМАЗ), якому беларусы ўступілі 27 мінут. У агульным заліку МАЗаўскі экіпаж падняўся на другое месца і адстае ад КАМАЗа амаль на 3 гадзіны 54 мінуты.

Менш удачна склаўся ралі-заезд для двух іншых беларускіх экіпажаў, якія сутыкнуліся з праблемамі на трасе. Аляксей Вішнеўскі на сваім грузавіку пракалоў два колы.

Апошні этап пройдзе вакол аргенцінскага горада Кордаба. Спецучастак працягласцю 120 км уключае каля 30 перашкод, якія не дазволяць пілотам расслабіцца да самага фінішу.

Беларускія гоншчыкі ўдзельнічаюць у ралі-рэйдзе "Дакар" сёмы раз. Уладальнікам каманды выступае Мінскі аўтазавод, тэхнічным партнёрам - тэлекам-аператар velcom. Асноўная мэта - увайсці ў лік мацнейшых экіпажаў па выніках ралі ў заліку грузавікоў. Марафон у гэтым годзе праходзіць па тэрыторыі трох краін - Перу, Балівіі і Аргенціны. Працягласць толькі скорасных участкаў складае 3,5 тыс. км, прычым большая частка маршруту прыпадае на высакагор'е.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс