Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Стд 2023

"Эканамічныя, навуковыя, гуманітарныя". Лукашэнка прапанаваў павялічыць фінансаванне праграм Саюзнай дзяржавы


9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграмы Саюзнай дзяржавы скарачаць ні ў якім разе нельга, іх фінансаванне трэба павялічваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Добра, што ў нас гэты год пачынаецца з гэтага мерапрыемства. Шчыра кажучы, нам трэба актуалізаваць парадак дня Саюзнай дзяржавы і пачаць з таго, каб падвесці вынікі шляху, які пройдзены, намеціць планы на будучае. Для гэтага трэба вышэйшыя органы Саюзнай дзяржавы ў вочным фармаце ўжо сабраць і правесці адпаведнае пасяджэнне. Я думаю, што можна было б выбраць алгарытм таго, што Саўмін правядзе сваё пасяджэнне, і па выніках вызначым час пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета, які пройдзе на ўзроўні вышэйшых службовых асоб нашай Саюзнай дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым галоўнымі пытаннямі ў двухбаковым парадку дня павінна быць рэалізацыя галіновых праграм, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Эканамічныя, навуковыя, гуманітарныя і іншыя праграмы, якія мы фінансуем. Скарачаць ні якім разе нельга. Трэба толькі павялічваць фінансаванне, паклаўшы ў аснову найбольш актуальныя прынцыпы і напрамкі нашай работы ў эканоміцы: імпартазамяшчэнне і гэтак далей. Тое, што трэба цяпер нашым дзяржавам, - і Беларусі, і Расіі ў тым ліку", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі