У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Кст 2018

Дзюдаіст Арцём Коласаў заваяваў першае золата беларусаў на Юнацкай Алімпіядзе

Дзюдаіст Арцём Коласаў заваяваў першае золата беларусаў на Юнацкай Алімпіядзе
Фота НАК

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзюдаіст Арцём Коласаў перамог у вагавой катэгорыі да 55 кг і заваяваў першую залатую ўзнагароду для беларускай каманды на III летніх Юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018 года ў горадзе Буэнас-Айрэсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Магіляўчанін упэўнена адолеў у папярэднім турніры француза Рамена Валадзье Пікара і Даніэля Летгеба з Аўстрыі. У фінале беларус быў мацнейшы за прадстаўніка Манголіі Тэмуджына Ганбургеда, атрымаўшы чыстую перамогу - "іпон".

"Перамагчы на Юнацкай Алімпіядзе - было маёй мэтай. Сапернікі дастойныя, асабліва ў фінале. Мангольскі дзюдаіст добра мяне выматаў, але я быў лепш настроены. Часта так адбываецца, што перамагае не той, хто мацнейшы тэхнічна, а той, хто настроіцца лепш", - адзначыў у каментарыі прэс-службе НАК Беларусі Арцём Коласаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс