Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Aug 2016

Дзяржаўны сцяг Беларусі падняты ў алімпійскай вёсцы ў Рыа-дэ-Жанэйра

Дзяржаўны сцяг Беларусі падняты ў алімпійскай вёсцы ў Рыа-дэ-Жанэйра

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сцяг Беларусі падняты сёння ў алімпійскай вёсцы ў Рыа-дэ-Жанэйра, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Шэф беларускай місіі Аляксандр Гагіеў зрабіў мэру алімпійскай вёскі чэмпіёнцы свету ў складзе зборнай Бразіліі па баскетболе Жанет дус Сантус Аркаін падарунак ад беларускай алімпійскай каманды - набор значкоў з піктаграмамі тых відаў спорту, у якіх беларускія спартсмены заваявалі ліцэнзіі. У адказ мэр перадала камандзе памятны лагатып Гульняў-2016, які ў будучым папоўніць музейную экспазіцыю НАК Беларусі.

У цырымоніі падняцця сцяга прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх зборных па баскетболе, настольным тэнісе, акадэмічным веславанні і боксе. У складзе беларускай каманды на Алімпіядзе-2016 выступяць 124 атлеты, якія будуць аспрэчваць узнагароды ў 24 відах спорту.

Усяго ў Алімпійскіх гульнях у Рыа чакаецца больш за 10,5 тыс. спартсменаў з 207 краін свету, што з'яўляецца рэкордам за ўвесь час правядзення Алімпіяды. Атлеты разыграюць 306 камплектаў узнагарод (таксама рэкорд) у 28 відах спаборніцкай праграмы.

Урачыстае адкрыццё Алімпійскіх гульняў адбудзецца 5 жніўня на знакамітым стадыёне "Маракана" ў Рыа-дэ-Жанэйра. Закрыюцца Гульні 21 жніўня.Урачыстае адкрыццё Алімпійскіх гульняў адбудзецца 5 жніўня

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі