Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Jul 2017

Дзень Незалежнасці святкуюць у Беларусі

Дзень Незалежнасці святкуюць у Беларусі

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці.

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе - так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада. У снежні таго ж года дэкрэтам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўстаноўлена дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Яно адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - 3 ліпеня 1944 года. Упершыню Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці ў 1997 годзе.

Беларусі першай давялося прыняць на сябе ўдары гітлераўскіх полчышчаў, а Мінск на другі дзень вайны трапіў пад бязлітасную бамбардзіроўку і артылерыйскі абстрэл. На подступах да горада гітлераўцы сустрэлі ўпартае супраціўленне. Асабліва мужна змагаліся з ворагам 100-я і 64-я стралковыя дывізіі. Але 28 чэрвеня фашыстам удалося авалодаць Мінскам. З першых дзён акупацыі жыхары горада падняліся на барацьбу з ворагам. 1100 дзён акупацыі - 1100 дзён самаадданай, гераічнай барацьбы з гітлераўскімі захопнікамі. Мінск быў акупіраваны, але не пакораны.

У выніку бліскучай Беларускай аперацыі пры ўзаемадзеянні 1-га і 3-га Беларускіх франтоў і пры падтрымцы партызан 3 ліпеня 1944 гады сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень стаў святам вызвалення ўсёй краіны. У Беларусі ведаюць цану свабодзе: у Вялікай Айчыннай вайне за яе загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі.

Традыцыйна 3 ліпеня беларускі народ аддае даніну павагі гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто паднімаў краіну з руін.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Незалежнасці

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У гісторыі любой нацыі існуюць вехі, якія вызначаюць яе лёс, яе будучыню. 3 ліпеня - гэта дзень нашай славы і гонару, памяці аб мінулым і гордасці за сучаснасць.

Беларускі народ мужна абараняў сваю Радзіму ад захопнікаў. Праз войны і разруху, праз кроў і слёзы многіх пакаленняў мы ішлі да сваёй незалежнасці.

За апошнія гады шмат што змянілася: і краіна, і людзі, якія жывуць у ёй. Нязменным засталося жаданне кожнага з нас жыць у свабоднай і мірнай дзяржаве.

Беларусам не патрэбны ўзрушэнні, войны і рэвалюцыі, спекуляцыя на дэмакратыі і правах чалавека. У нас ёсць вывераныя часам ідэалы і каштоўнасці, і мы нікому не дазволім навязваць іншае.

Сёння з поўным правам можна сцвярджаць: Беларусь XXI стагоддзя - стабільная дзяржава, якая цвёрда ідзе па шляху самастойнага развіцця.

У нашай краіне пануюць мір і парадак. Беларускі народ адзіны, а аб'ядноўвае яго галоўнае - клопат аб умацаванні Айчыны і добрасумленная праца дзеля дасягнення гэтай мэты.

Няхай у кожным доме, кожнай сям'і будзе шчасце, здароўе, дабрабыт і дастатак. Працвітання нашай роднай Беларусі!

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі