У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Крс 2018

Дзень яднання ўвасабляе ў сабе братэрства і непарушную дружбу народаў Беларусі і Расіі - Лукашэнка

Дзень яднання ўвасабляе ў сабе братэрства і непарушную дружбу народаў Беларусі і Расіі - Лукашэнка

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў і расіян з нагоды святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - гэта знамянальнае свята, якое ўвасабляе ў сабе наша братэрства і непарушную дружбу, добрасуседства, узаемаразуменне і ўсебаковае супрацоўніцтва, - гаворыцца ў звароце. - Кожны дзень мы сумесна працуем для дасягнення галоўнай мэты інтэграцыі - паляпшэння жыцця людзей за кошт паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што саюзніцкія адносіны паміж дзвюма краінамі садзейнічаюць пашырэнню ўзаемавыгадных эканамічных і гуманітарных сувязей, устанаўленню роўных правоў і адзіных сацыяльных гарантый для грамадзян. "На міжнароднай арэне мы выступаем кансалідавана, уносячы важкі ўклад у забеспячэнне міру і бяспекі. Паслядоўна і рэзультатыўна ўмацоўваем абараназдольнасць нашых краін, аб'ядноўваючы намаганні перад сучаснымі выклікамі і пагрозамі", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што супрацоўніцтва Беларусі і Расіі мае велізарны патэнцыял. "Каб рэалізаваць яго ў поўнай меры, мы павінны няўхільна выконваць дамоўленасці, захоўваючы і развіваючы нашы дасягненні і агульную спадчыну", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прыярытэтнымі напрамкамі доўгатэрміновага саюзнага будаўніцтва ён назваў інавацыйныя і навукаёмістыя распрацоўкі, якія неабходна ўкараняць ва ўсе сферы жыцця. "З іх дапамогай магчыма ўпэўненая пабудова высокатэхналагічнай эканомікі і інфармацыйнага грамадства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ад эфектыўнасці сумесных дзеянняў шмат у чым залежаць аўтарытэт і пазіцыі Беларусі і Расіі ў сусветнай супольнасці, канкурэнтаздольнасць нашых краін і - што самае галоўнае - дабрабыт грамадзян, гаворыцца ў звароце.

"Саюзная дзяржава - гэта наш здабытак, які дае магчымасць двум брацкім народам жыць адной сям'ёй у міры і згодзе. Упэўнены, што воля беларусаў і расіян да яднання, як і раней, будзе служыць трывалым фундаментам для інтэграцыйнага будаўніцтва, далейшага развіцця шматпланавага супрацоўніцтва і фарміравання агульнай навейшай гісторыі", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гады сумеснага будаўніцтва мы дасягнулі значных вынікаў, эфектыўна вырашаючы ключавыя задачы двухбаковага супрацоўніцтва. Сёння Саюзная дзяржава - прыклад паспяховай інтэграцыі для ўсёй еўразійскай прасторы", - гаворыцца ў віншаванні.

Разам з тым, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, рэаліі сучаснасці ставяць перад дзяржавамі новыя маштабныя мэты. "Упэўнены, што з дапамогай ўзгодненай стратэгіі мы зможам ажыццявіць намечаныя праекты і прадоўжым плённую працу ў імя працвітання дзвюх краін", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыні ўрада Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расіі Вячаславу Валодзіну, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоце, старшыні Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расіі Генадзю Зюганаву.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс