VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Ліп 2020

"Для падрыхтоўкі сапраўдных спартсменаў тут ёсць усё" - Лукашэнку паказалі новы басейн у Мар'інай Горцы


24 ліпеня, Мар'іна Горка /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Пухавіцкі раён азнаёміўся з інфраструктурай нядаўна пабудаванага ў Мар'інай Горцы басейна "Аквамарын", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для таго каб не проста куляцца, а былі сапраўдныя спартсмены, тут ёсць усё", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што басейн павінен аказваць не толькі паслугі насельніцтву, але і рыхтаваць перспектыўных плыўцоў для нацыянальнай каманды, каб у будучым з іх змаглі зрабіць сапраўдных рэкардсменаў. Пры гэтым ён заўважыў, што ў Мінску ні адзін басейн не з'яўляецца датацыйным.

Губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын расказаў кіраўніку дзяржавы аб будаўніцтве ў рэгіёне іншых аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры: школ, паліклінік, бальніц і спартыўных комплексаў. У прыватнасці, будуецца школа ў аграгарадку Занарач Мядзельскага раёна. Аляксандр Турчын разлічвае, што аб'ект будзе ўведзены да 1 верасня і на адкрыццё зможа прыехаць Прэзідэнт.

"Калі пабудуеш за гэты тэрмін, то давядзецца прыехаць", - адказаў Аляксандр Лукашэнка.

Размаўляючы з мясцовымі жыхарамі, якія чакалі кіраўніка дзяржавы каля будынка басейна, Прэзідэнт расказаў, што яго візіт у Мар'іну Горку планаваўся паўгода таму. "Мы дагаворваліся, што я прыеду, а падарунак які? Вось і вырашылі пабудаваць да гэтага часу басейн, каб тут займаліся не толькі спартсмены (вядома, вы павінны на-гара выдаваць у Мінск, каб там рэкардсмены раслі), але і вы самі. Я хачу, каб вы былі здаровыя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У будынку басейна абсталяваны трэнажорная зала і зала барацьбы. Нехта з дзяцей спытаў Прэзідэнта, ці з'явіцца зала для бокса. "Я табе грушу падару. Што такое баксёрская зала? Вось я зайшоў да барцоў - там палавіна залы свабодная. Трэба ім дзве грушы павесіць і няхай б'юцца з імі", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з мясцовымі жыхарамі, павіншаваў іх з юбілеем - 65 гадоў таму, 22 ліпеня 1955 года, гарадскі пасёлак Мар'іна Горка атрымаў статус горада. "Я не пажартаваў, калі сказаў, што ў вас усё ёсць і вы на курорце жывяце. Гэта адзін з найпрыгажэйшых куткоў нашай Беларусі. І зусім яшчэ малады, зялёны. Таму са святам вас усіх. Калі трэба будзе недзе крыху плячо падставіць, абяцаю, што падстаўлю", - запэўніў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама даволі працяглы час ужо ў прыватным парадку размаўляў з мясцовымі жыхарамі. Людзі звярталіся з самымі рознымі праблемнымі пытаннямі, у тым ліку прасілі дапамогі ва ўрэгуляванні спрэчных момантаў з арэндным жыллём, выдзяленні зямлі пад вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, цікавіліся пытаннямі стварэння новых працоўных месцаў, развіцця мясцовых прадпрыемстваў і развіцця дарожнай сеткі, агучвалі асабістыя просьбы. Аляксандр Лукашэнка па закранутых тэмах даў даручэнні глыбей разабрацца і пастарацца знайсці рашэнні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход