У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Стд 2018

Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на этапе КС па біятлоне ў Антхольцы

Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на этапе КС па біятлоне ў Антхольцы

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка стартавала чацвёртай, але пасля першага агнявога рубяжа выйшла на лідзіруючыя пазіцыі. Промах на другой "лёжцы" не паўплываў на месца ў групе прэтэндэнтаў на ўзнагароды беларускі. Выдатна Дар'я Домрачава справілася са стральбой на трэцім агнявым рубяжы. У выніку лідар беларускай каманды вяла барацьбу за першае месца з Лаурай Дальмаер. На чацвёртым агнявым рубяжы беларуска дапусціла адзін промах, які не дазволіў ёй апярэдзіць немку на фінішы. Наадварот, беларусцы давялося весці жорсткую барацьбу за другое месца з італьянкай Даратэяй Вірэр. У выніку на фінішы Дар'я Домрачава праявіла fair play, калі ў запале барацьбы наступіла на лыжную палку саперніцы і аддала ёй на фінішы другое месца, спыніўшы барацьбу і заняўшы трэцяе месца.

Лаура Дальмаер перамагла з рэзультатам - 29 мін. 45,0 сек. (1+0+0+0), сярэбраным прызёрам стала Даратэя Вірэр - +17,3 (1+0+1+0). Трэцяе месца заняла Дар'я Домрачава - +20,2 сек. (0+1+0+1).

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна, якая павінна была стартаваць у гонцы пад 28 нумарам, на старт з-за недамагання не выйшла. Надзея Пісарава заняла 49-ю пазіцыю - +4 мін. 57,7 сек. (1+1+0+2), Дзінара Алімбекава стала 50-й - +5 мін. 07,0 (2+0+1+2).

Дзякуючы гэтаму поспеху Дар'я Домрачава ў агульным заліку Кубка свету перамясцілася на восьмую пазіцыю - 376 ачкоў. З 544 баламі генеральную кваліфікацыю ўзначальвае фінка Кайса Мякярайнен.

Этап Кубка свету ў Італіі ў жанчын прадоўжыцца 21 студзеня гонкай з масавага старту.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс