У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Сак 2018

Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы праследавання на этапе КС у Холменколене

Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы праследавання на этапе КС у Холменколене

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы праследавання на восьмым этапе Кубка свету па біятлоне ў нарвежскім Холменколене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На дыстанцыі 12,5 км чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка дапусціла два промахі, але паказала добры ход па дыстанцыі і ўпэўнена перамагла - 30 мін. 37,4 сек. (1+0+1+0). Заняўшая другое месца лідар агульнага заліку Настасся Кузьміна са Славакіі адстала ад беларускі на 9,2 секунды (0+2+2+0). Бронзавым прызёрам стала амерыканка С'юзан Данклі - +29,5 сек. (1+0+1+0).

У гонцы праследавання прыняла ўдзел яшчэ адна беларуская біятланістка Надзея Скардзіна, якая заняла 12 месца - 56,1 сек. (0+1+0+0).

Пасля Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, дзе Дар'і Домрачавай удалося стаць чэмпіёнкай у эстафеце і заняць другое месца ў мас-старце, яна паспяхова выступае ў Кубку свету. На сёмым этапе ў Контыялахты яна перамагла ў спрынце, а на восьмым стала лепшай у гонцы праследавання. У агульным заліку Кубка свету лідар беларускай зборнай займае трэцяе месца.

Восьмы этап Кубка свету ў Нарвегіі завяршыўся 18 сакавіка мужчынскай эстафетай. У складзе зборнай Беларусі выступілі Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей і Раман Ялетнаў.

Заключны, дзявяты, этап Кубка свету пройдзе з 22 па 25 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс