Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Снж 2017

Дар'я Домрачава перамагла ў спрынце на другім этапе КС у Хохфільцэне

Дар'я Домрачава перамагла ў спрынце на другім этапе КС у Хохфільцэне

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава перамагла ў спрынце на другім этапе Кубка свету, які стартаваў сёння ў Хохфільцэне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска пераадолела дыстанцыю з рэзультатам 22 мін 40,2 сек, не дапусціўшы ніводнага промаху на двух агнявых рубяжах, у не самых спрыяльных умовах у час гонкі. Снегапад у Хохфільцэне сур'ёзна перашкаджаў многім саперніцам беларускі дакладна страляць і хутка бегчы. Аднак суровыя ўмовы надвор'я не паўплывалі на ход па дыстанцыі трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі. Другое месца заняла Настасся Кузьміна са Славакіі - +22,1 (1+0), бронзавым прызёрам стала італьянка Даратэя Вірэр - +30,6 (1+0).

Дар'я Домрачава перамагла ў спрынце на другім этапе КС у ХохфільцэнеНадзея Скардзіна завяршыла гонку 26-й, дапусціўшы два промахі пры стральбе стоячы, - +1 мін 38,6 сек (0+2), Ірына Крыўко фінішавала 35-й - 1 мін 56,1 (0+2). Дар'я Юркевіч стала 83-й - 3 мін 22,7 сек (2+0), Надзея Пісарава 87-я ў фінішным пратаколе - 3 мін 44,3 сек (2+2).

На папярэднім этапе Кубка свету сезона 2017/2018 у Эстэрсундзе Дар'я Домрачава ў спрынце знялася ў час гонкі, пасля чаго стан лідара беларускага біятлона выклікаў хваляванне ў балельшчыкаў. Аднак Домрачава развеяла ўсе сумненні перамогай на старце другога этапу ў Аўстрыі. Для Дар'і Домрачавай перамога ў спрынтарскай гонцы ў Хохфільцэне стала 29-й у кар'еры.

Дар'я Домрачава перамагла ў спрынце на другім этапе КС у ХохфільцэнеУ другі дзень Кубка свету, 9 снежня, адбудзецца жаночая гонка праследавання. Пад першым нумарам на дыстанцыю пойдзе Дар'я Домрачава. Пачатак - у 16.45.

У генеральнай кваліфікацыі сезона першае месца займае францужанка Жусцін Брэза - 160 ачкоў. Надзея Скардзіна на пятай пазіцыі - 142 балы. Дар'я Домрачава пасля перамогі ў спрынце перамясцілася на 14-е месца - 87 балаў. Ірына Крыўко 39-я (28), Надзея Пісарава размясцілася на 56-й пазіцыі (8), Дар'я Юркевіч 59-я (5 ачкоў).

Дар'я Домрачава перамагла ў спрынце на другім этапе КС у ХохфільцэнеЗ перамогай Дар'ю Домрачаву павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі