У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Снж 2019

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала ў Беларусі

Дабрачынная акцыя

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала сёння ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў краіне па 10 студзеня 2020 года. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Яны павіншуюць дзяцей з Новым годам і Калядамі, уручаць падарункі, дапамогуць у вырашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб'яднанні.

Па традыцыі ў дзень старту акцыі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка". Мэта праекта - развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўленне і падтрымка юных талентаў, захаванне і развіццё нацыянальных традыцый. Удзельнікамі праекта з'яўляюцца навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і іншых устаноў адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.

Як адзначыла член журы Людміла Церах, дзеці не перастаюць здзіўляць сваімі работамі. "Увесь час крыху лепшым становіцца стылістычны ўзровень работ, што нас вельмі радуе. Я ўпэўнена, што дзеці выратуюць свет сваім поглядам, аптымізмам і пазітывам. Калі ў дарослых гэты пазітыў бывае штучны, то ў дзяцей ён шчыры. Галоўнае - адпусціць іх і не заціскаць у нейкія рамкі", - падкрэсліла яна.

Рэспубліканская выстаўка-конкурс з'яўляецца вынікам рэгіянальных этапаў, якія адбыліся ў кожнай абласной установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім Палацы дзяцей і моладзі. На выстаўку-конкурс прадстаўлена больш за 400 індывідуальных і калектыўных творчых работ навучэнцаў з усіх куткоў краіны. Тэматыка работ: "Зімовыя святы", "Зімовыя забавы", "Зімовыя казкі". Работы выкананы ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці: выцінанка, саломапластыка, мастацкі роспіс, кераміка, вышыўка, ткацтва, габелен, аўтарская лялька, мяккая цацка, сюжэтныя кампазіцыі і арт-аб'екты на калядную тэматыку і па матывах навагодніх казак, ёлачныя цацкі, навагоднія касцюмы, сувеніры і падарункі да Новага года з розных матэрыялаў.

Адна з удзельніц праекта - вучаніца 5-га класа гімназіі з беларускай мовай навучання нумар 23 Мінска Аліса Марозава. "Мая работа называецца "Танец". Яна зроблена з гліны і ўяўляе сабой двух дзяцей у касцюмах кошкі і зайчыка. Кошку я пачала рабіць яшчэ тры гады таму, але вырашыла стварыць для яе сябра. Пачала работу ў верасні, усё рабіла сама, мне прыемна, што мая работа прадстаўлена на выстаўцы", - расказала дзяўчынка.

Паводле слоў Алісы, як і ўсе дзеці, яна чакае навагодняга цуду. "Я ўжо дарослая і Дзеду Марозу пісьмы не пішу, але ўсё роўна стараюся верыць. На Новы год заўсёды загадваю жаданне. У гэтым годзе хачу атрымаць акварэльныя мастацкія фарбы", - дадала яна.

Рэспубліканская выстаўка - конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка" будзе працаваць па 25 студзеня 2020 года. Самыя цікавыя, яркія і змястоўныя работы будуць прадстаўлены ў Палацы Рэспублікі ў час дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей. Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс