У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Лют 2019

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне стартуе ў "Раўбічах" індывідуальнымі гонкамі

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне стартуе ў
Фота IBU

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па біятлоне стартуе сёння ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" дзвюма індывідуальнымі гонкамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы старт будзе дадзены ў 16.00. Мацнейшых на дыстанцыі 20 км вызначаць мужчыны. За беларускую каманду выступяць Мікіта Лабастаў (15-ы стартавы нумар), Уладзімір Чапелін (30), Сяргей Бачарнікаў (68), Раман Ялётнаў (91) і Антон Смольскі, які пад 109-м нумарам будзе замыкаць стартавы пратакол.

Жанчыны пачнуць выступленне ў гонцы на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі ў 19.30. У гаспадароў чэмпіянату на старт заяўлены Дзінара Алімбекава (19), Ірына Крыўко (30), Алена Кручынкіна (51), Ірына Кручынкіна (74) і Дар'я Юркевіч (82), якая толькі вярнулася з паўночнаамерыканскіх этапаў Кубка свету.

Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамыя трансляцыі гонак.

Мацнейшым складам на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне выступіць расійская каманда, якая дзеля падрыхтоўкі да турніру не паехала на этапы Кубка свету ў Канаду і ЗША.

Раней у алімпійскім спартыўным комплексе "Раўбічы" праводзіліся чэмпіянаты свету і Еўропы па біятлоне, апошні кантынентальны форум адбыўся ў 2004 годзе, на якім выступалі такія вядомыя беларускія атлеты, як Алег Рыжанкоў, Аляксандр Сыман, Уладзімір Драчоў, Кацярына Іванова, Вольга Назарава, Людміла Ананька і Алена Зубрылава.

Пасля рэканструкцыі ў лютым 2015 года тут адбыўся 49-ы юніёрскі чэмпіянат свету.

Расклад чэмпіянату Еўропы:

20 лютага
16.00 - індывідуальная гонка (мужчыны);
19.30 - індывідуальная гонка (жанчыны);

21 лютага
16.00 - адзіночная змешаная эстафета;
19.00 - змешаная эстафета;

23 лютага
11.00 - спрынт (мужчыны);
14.00 - спрынт (жанчыны);

24 лютага
11.00 - гонка праследавання (мужчыны);
13.00 - гонка праследавання (жанчыны).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс