Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Чэр 2017

Больш за 45 высокатэхналагічных распрацовак прадставіць Беларусь на выстаўцы "ЭКСПА-2017" у Астане

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 45 высокатэхналагічных распрацовак прадставіць Беларусь на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "ЭКСПА-2017" у Астане, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Сярод распрацовак Мінадукацыі, Мінпрама, НАН Беларусі - электробус і макет аўтобуса МАЗ на газавым паліве, моцныя крыніцы сілкавання шырокага прымянення пятага тэхналагічнага ўкладу, энергаэфектыўныя матэрыялы і тэхналогіі і інш. Акрамя таго, на беларускім стэндзе адбудзецца прэзентацыя 14 інвестыцыйных праектаў, у тым ліку будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС на Заходняй Дзвіне і новай этылен-прапіленавай устаноўкі ў ААТ "Нафтан". Для гасцей павільёна падрыхтаваны мультымедыйныя прэзентацыі і відэаролікі аб беларускіх праектах і распрацоўках.

Беларусь на "ЭКСПА-2017"Нацыянальная экспазіцыя на выстаўцы "ЭКСПА-2017" у Астане праводзіцца ў адпаведнасці з планам нацыянальных выставак Беларусі за мяжой на 2017 год. Згодна з дакументам Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях з'яўляецца арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі, а ДУ "БелІСА" - нацыянальным выставачным аператарам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі