Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Apr 2017

Больш за 3 млн беларусаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Больш за 3 млн беларусаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 3 млн беларусаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, паведаміў 22 красавіка журналістам намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Суботнік прайшоў арганізавана. Паводле даных, у ім прынялі ўдзел больш за 3 млн нашых грамадзян. Грашовых сродкаў, папярэдне, будзе пералічана больш як Br7 млн. Гэтыя лічбы большыя, чым у 2016 годзе", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Васіль Жарко нагадаў, што суботнік праводзіўся і на рабочых месцах, і на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны, і ў парках, і ў населеных пунктах. "Частка сродкаў (50 працэнтаў) застаецца ў распараджэнні Мінфіна, астатнія грошы - ў распараджэнні аблвыканкамаў. І яны будуць накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтраў дзіцячай творчасці, на рэканструкцыю і аднаўленне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, стварэнне суб'ектаў інавацыйнай дзейнасці, рамонт, аднаўленне і падрыхтоўку да летняга сезона дзіцячых аздараўленчых лагераў", - растлумачыў ён.

Намеснік прэм'ер-міністра расказаў, што сам прыняў удзел у пасадцы алеі ў Цэнтральным батанічным садзе. "Правядзенне суботніка - гэта добрая традыцыя, якая захавалася з савецкіх часоў. Яна не толькі захавана, але і развіваецца, і, вядома, гэта аб'ядноўвае беларусаў", - рэзюмаваў Васіль Жарко.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі